Праклятыя госці сталіцы. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклятыя госці сталіцы - Альгерд Бахарэвiч страница 4

Праклятыя госці сталіцы - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

яго ў перадачы “Музыка нас зьвязала”. Чаму яны ўвесь час прыходзяць па адных і тых жа днях – ламаў галаву над незразумелымі заканамернасьцямі жыцьця сваёй сям’і Назар Мінус, якому дзед, рагочучы, суваў за каўнер навюткія грошыкі. Чаму калі ад сястры па вечарох пахне віном і тытунём, маці б’е яе па галаве ручніком, а за сталом зь дзедам і бабкай маці зь сястрой паляць і моршчацца ад партвэйну як дзьве сяброўкі?

      Таварыш Мінус нападпітку кожнага разу ўсаджваў Назара перад сабой на крэсла й пачынаў адзін і той жа аповед: пра сваю колішнюю вайсковую службу ў Запаляр’і. Белага мядзьведзя, які калісьці ледзь ня зьеў тату, Назар ведаў як роднага.

      11

      На наступнае лета, як потым высьветлілася, апошняе на радзіме, Назара адправілі ў піянэрскі лягер. Новыя загадкі тамілі Назараву душу. Але ён вытрымаў. “Рукі на коўдру!” – лямантавала выхавацелька, уваходзячы ў цёмную хлапечую палату ды ўключаючы сьвятло, бо ніхто ня мог дазволіць чалавеку права на асабістае, таемнае і, што самае жахлівае, бескарыснае для краіны задавальненьне, і ён паслухмяна клаў рукі далонямі ўніз туды, куды загадана, а пад коўдраю вырастала трэцяя рука й шэптам чытала свой верш на свабоду.

      12

      Яны пераехалі ў Ніжнюю Кулумчу раптоўна, нібыта ўцякалі ад кагосьці. Некалькі тысяч душных кілямэтраў сям’я Назара адолела зь цяжкасьцю, таварыш Мінус валяўся з тэмпэратурай на верхняй паліцы й патрабаваў у жонкі даць яму грамадзкае даручэньне. На другі дзень у вокны вагона зазірнула сталіца, яе погляд абыякава прасьлізнуў па Назаравым твары, назаўсёды пакінуўшы ў ягоных вачох чырвоныя зорачкі. Сястра бадзялася па вагонах; цягнік выстрыгаў у бясконцых пушчах і дубровах даўгія палосы. Някрасаўскія мужыкі, зьняможаныя кабылкі й падобныя да Назаравага бацькі ўазікі з выглядам фаталістаў чакалі, пакуль падымецца шлягбаўм. Рэкі станавіліся ўсё шырэй, а на трэці дзень іхнага падарожжа вагоны, здавалася, завісьлі над неабдымнай, страшнай, бяскрайняй воднай паверхняй. Назар глядзеў уніз з захапленьнем, а потым азіраўся на сваіх спадарожнікаў: як гэта яны не баяцца ўпасьці ў Касьпійскае мора. Маці жавала варанае яйка й драмала, таварыш Мінус чытаў мясцовую праўду.

      Увечары ў вагоне зьявіўся першы Салавей-разбойнік, прадаваў кавуны. Назар атруціўся й да самае Ніжняе Кулумчы праседзеў у прыбіральні.

      13

      “А мне што”, – шчэрыла рэдкія зубы правадніца. – У вас у білетах напісана: да Кулумчы. Ідзіце ў міліцыю”. Усё красамоўства таварыша Мінуса апынулася бясьсільным перад гэтай жалезнай лёгікай; уздыхнуўшы, ён схаваў у кішэню клятчасты лісток з кароткім тэкстам: “Я сустрэла чалавека, зь якім мы пасьлязаўтра расьпісваемся. Не сярдуйце на мяне. Ваша дачка”, узяў у вадну руку чамадан, а ў другую – валізу й павёў жонку з сынам на станцыю.

      Ніжняя Кулумча была маленькім сонным пасёлкам, які, нібыта сярэднявечная вёска вакол фэадальнага замку, вырас за апошнія пару дзясяткаў

Скачать книгу