Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч страница

Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

ьвету; гэта цяпер тут цьвітуць самыя чырвоныя макі, якія, кажуць, больш за ўсё любяць расьці на костках безыменных герояў; гэта тут месьціцца Зялёны дом, штаб-кватэра Партыі экафашыстаў; і гэта тут пабудаваны самы дарагі ў Эўропе Масажны цэнтар з самай гарачай (і самай сьлізкай) саўнай. Гэта цяпер тут разьмешчаны амбасады Расеі, Нікарагуа, Эгіпту, Ічкерыі, Віетнаму, Рэспублікі Вольны Ноўгарад, Руанды і Незалежнай Выспы Зюльт. Цяпер тут селяцца не таму, што гэтае месца выбрала цябе, а таму, што ты па старой пляжнай звычцы адшукаў у распаленым горадзе куток, дзе можна ўтыркнуць парасон, парэзаць на кавалкі кавун і ні пра што ня думаць. Гэта цяпер. А тады пасярод Шабаноў п’яным бульдазэрыстам быў выкапаны агромністы, плыткі, платонаўскі катлаван, нібы пелька, прасечаная ў навакольнай сумесі бэтону і лёду. Вада ў катлаване была жоўтая, як у кубачку для пэндзляў. Ад катлавану ішла пара. Кожную восень і кожную вясну ў катлаване хтосьці тануў. Танулі мясцовыя, танулі чужынцы, танулі дзеці, танулі дарослыя. Танулі нават вадалазы, хаця іх ніхто пра гэта не прасіў. «Сал! Бэн! – клікалі тапельцы на сваёй яфэтычнай гаворцы, – Ён! Рош!», але клясавая перавага не ратавала, ніхто не наважваўся блізка падыходзіць да катлавану, бо ён пачынаўся зусім ня там, дзе канчаўся ягоны бераг. Хрэн яго ведае, дзе ён пачынаўся, гэты катлаван. Калі тапельцы ўсплывалі, то іх ніхто не вылоўліваў. Школьнікі абстрэльвалі тапельцаў зьмерзлымі грудкамі пяску, найвялікшым шыкам лічылася зладзіць абстрэл так, каб тапелец урэшце перавярнуўся на сьпіну. Тапельцы ўхіляліся, як маглі, але вакамер і трапнасьць стралкоў паляпшаліся з кожным годам, як і іхныя адзнакі па геамэтрыі і крэсьленьні. «Сал!» – і грудок трапляў у вуха. «Бэн!» – у бок. «Ён!» – зь віскатам, як куля ў грудзі. «Рошшш…» Тапельцы ўздыхалі і зноў ішлі на дно, ужо назаўжды. На сьвеце няма больш жорсткай істоты за нявіннае дзіця, у якога яшчэ ня вырасла мараль. Якое спачатку робіць, а потым думае. Думае, што б такога яшчэ сапсаваць. Акурат пасярэдзіне катлавану з вады вытыркалася нешта, падобнае да праваслаўнага крыжа, за гэты прадмет часта чапляліся тапельцы, калі ўсплывалі на паверхню, пакуль трапныя кідкі не прымушалі іх урэшце адшвартавацца. Там, у Шабанах, жылі мы, і жылі нашыя бацькі, там жылі нашыя сябры і нашыя ворагі, там жылі нашыя настаўнікі, там жылі нашыя інспэктары па справах непаўналетніх, і нашыя дактары-пэдыятры, і нашыя будучыя жонкі, і нашыя будучыя няспраўджаныя судзьдзі. Там жылі нашыя браты і сёстры. Маці з асуджаным выглядам вешалі нам на шыі ключы ад кватэраў – ці то як цагліны, ці то як амулеты. Бацькі вучылі нас плаваць у найбліжэйшым вадасховішчы. Нехта патануў, нехта застаўся. Там жылі Рош, Бэн, Ён і іхны сябра Сал, і ў Сала быў магнітафон, у Бэна пяцёрка па фізкультуры, Рош меў твар як у анёла, а ў Ёна была старэйшая сястра, якая спала зь ім у адным пакоі.

      Выдадзены ў ХІХ стагодзьдзі «Słownik geografiсzny Królewstwa Polskiego i innych słowianskich krajów» выдае на запыт «Szabany» чатыры згадкі, амаль усе яны прыводзяць нас да іншых шабаноў, што месьцяцца ля ракі Дзісны – і толькі ў адным з апошніх тамоў знаходзім патрэбнае: Шабаны – ws. nad rz. Świsłoczą, pow. miński, w gm. Siennica, o 12 w. od Mińska, ma 16 osad; grunta szerkowo-gliniaste, urodzajne, łąki obfit. Зазіраньне ў чужыя слоўнікі дае наступныя вынікі: слэнгавае турэцкае слова «şaban» значыць «дурань».

      Магчыма, яно зьявілася дзякуючы папулярнаму фільму сярэдзіны васьмідзясятых «Імігрант Шабан» («Gurbetçi Şaban»): пра тое, як наіўны вясковы мужык Шабан едзе на заробкі ў Нямеччыну. Па дарозе ў аўтобусе ён сустракае дзяўчыну, імя якой – Бахар… Апрача гэтага, ша’абан – назва восьмага месяца мусульманскага календара. На трасянцы «шабаны» – далёкая, пазбаўленая начных клюбаў, талеранцыі і мэтро мясцовасьць, дасьледаваньне якой зьвязанае з пэўнай рызыкай. Па-нямецку «schaben» – шкрабаць, церці, дзерці. Роднасныя словы з блізкім значэньнем сустракаем у гоцкай мове: skaban, у швэдзкай: skava, у літоўскай, якую празь яе некранутую старажытнасьць часта клічуць папрацаваць лінгвадэгустатарам: skabėti, рэзаць, сячы. Зрэшты, усе гэтыя нянаскія шабаны можна зьвесьці да простага лацінскага scabere. Ангельцы маюць свой абрад шабанаваньня: досыць згадаць вяршковае, духмянае to shave. Нават расейскія скапцы маюць з шабанамі аднолькавы корань, хай сабе і трохі падрэзаны.

      Такім чынам, вёска. Магчыма, у вёсцы жылі нейкія скрабуны, якія скрэблі для ўсяго навакольля, і штодня ў Шабаны цягнуліся драбіны, да верху напоўненыя рознымі рэчамі, якія няблага было б аддаць трохі паскрэбці ў дасьведчаныя рукі. Скуру там, гузікі, дзеці, патэльні, грамафоны, маладую бульбу… Адзін стары вар’ят, які неўзабаве патануў у катлаване, распавядаў неяк Рошу, што ніякіх шабаноў да першай сусьветнай тут не было, проста безыменны хутар, пакуль дажджлівай восеньню 1918 году нямецкі атрад не заблукаў у ваколіцах Сеньніцы – прычынаю стала поўная непраходнасьць адзінай затопленай, ледзь угадванай пад тоўстым пластом гразі дарогі, па якой туды можна было трапіць (цяпер гэта паварот на Шабаны ў раёне супэрмаркету «Прастор»): «Was für eine scheußliche Slammbahn!» – усклікнуў ушчэнт мокры нямецкі ахвіцэр, на гражданцы – паэт-экспрэсіяніст, пазіраючы на тое, як на топкай дрыгве, што была пазначаная на трафейнай мапе як дарога, лопаюцца бурбалкі бруднай жоўтай пены. Зрэшты, гэтая вэрсія падаецца малаверагоднай. Наяўнасьць іншых населеных пунктаў і тэрыторый з назвай Шабаны (назва Шабаны з вытворнымі сустракаецца ад Атлянтыкі да Ўралу і сягае далей: у сібірскім сяле

Скачать книгу