Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч страница 5

Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

Маліноўскага (былая Каліноўскага), фіранка за сьпінай мужа рабіла ненавязьлівыя спробы ператварыцца нарэшце ў тогу, і Сафіі рабілася яшчэ весялей.

      «Усё таму, што мы адарваліся ад прыроды! – скрушна казаў Сіманенка, крыважэрна ўпіваючыся вялікім і ўказальным пальцам у прышч на голым валасатым калене. – Яшчэ дваццаць гадоў таму любая баба была здольная адрозьніць сьвіньню ад каровы, нават у такім выглядзе! А цяпер? Болей сушаў трэба жэрці! Сурымяў і гэтых, як іх…»

      «Васабяў. У сьвініны больш саладжавы пах», – сказала Сафія, падстаўляючы пад кран пальцы.

      «Кажу табе, гэта сьвініна! – Сіманенка схапіў кавалачак ужо парэзанага мяса і сьціснуў яго; але ўпэўненасьці ў яго вачах ужо не было. – Паглядзі, які тлушч, ажно сьвеціцца! Ды я чую, як яно рохкае…»

      Яна схавала мяса ў лядоўню, а праз два дні дастала і паклала ў місу, каб размарозіць. Але назаўтра (яна й забылася) яны абедалі ў бацькоў Сіманенкі, на наступны дзень Сіманенка раптам заехаў па яе а дванаццатай і запрасіў у рэстарацыю, што было для яе поўным сюрпрызам – яна так і не даведалася, зь якой нагоды яны патрацілі там столькі грошай. Раніцай у яе балела галава, да самага вечара – і Сіманенка варыў сабе пяльмені. Часам Сафія кідала на даўно разьмяклае мяса задуменны позірк, але бацькі Сіманенкі, рэстарацыя, мігрэнь – усё гэта абудзіла ў ёй такую ляноту, што яна адразу ж забывала, што хацела зрабіць. Так яны й дацягнулі да выходных. «Бедны зьвер, мы так і не даведаліся, хто ты, – сказала Сафія, нажом ссоўваючы парэзанае мяса ў сьметніцу. – Вось і скажы мне, дзеля чаго ты загінуў?» Яна ўручыла завязаны пакет Сіманенку, які, гучна ляпаючы тапкамі, патупаў да дзьвярэй, падсунуў да іх свой чаравік, каб не зачыняліся. Успацелая Сафія ў атачэньні раскладзеных вакол строгіх рыб зірнула ў акно кухні. Двор быў пусты і ціхі, як сцэна. Потым там зьявіўся сумны Сіманенка ў тапках, шаркатлівай хадой падышоў да сьметніка і апусьціў туды пакет. Воплескі. Скразьняк. Муж рушыў назад праз двор, узьняў галаву, убачыў Сафію і млява пасьміхнуўся. Яна памахала яму з акна рукой і адвярнулася да сваіх рыбаў. Больш яна яго ніколі ня бачыла.

* * *

      Больш за ўсё – нават больш за раптоўнае зьнікненьне мужа – Сафію спалохала яе ўласная рэакцыя на гэтую падзею. Яна нічога не прадпрыняла. Прайшла гадзіна; яна дагатавала рыбу, час ад часу вызіраючы ў двор і чамусьці шторазу натыкаючыся позіркам на знаёмы пакет, які яна толькі што завязала і які ляжаў на самым версе сьметніцы, выставіўшы на сонца свой бліскучы хвосьцік. Скразьняк станавіўся ўсё больш адчувальны. Сафія выключыла газ і працерла пліту. Сафія прычыніла дзьверы й наведала прыбіральню. Сафія бразнула акном, якое звычайна мог зачыніць адно Сіманенка, бо толькі ён ведаў, у які момант і ў якім месцы акну патрэбны, як ён казаў, «асаблівы падыход». Сафія пагартала часопіс і кінула яго на канапу. Міма. Яна нахілілася, каб падняць, і моцна ўдарылася патыліцай аб стол, калі падымалася. За гэта часопіс мусіў забіць ёй муху. Сафія пракралася ў кухню, замерла і каршаком кінулася на сьцяну, распласталася

Скачать книгу