Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч страница 9

Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

ў сьвятле ліхтароў, на самай сярэдзіне яны на імгненьне спыняліся, глядзелі на мяне недаверліва і потым зьнікалі ў цёмным кустоўі. З другога боку дома прагрымеў трамвай – зусім пусты, мяркуючы па ягоным вясёлым ляскаце. Я пасьпеў яшчэ ўбачыць ягоныя агні, што дагаралі, калі выйшаў на прыпынак – гэта быў апошні трамвай. Хутчэй за ўсё, кіроўца нават не спыніўся б тут, пабачыўшы маю постаць на пустым прыпынку. Была роўна палова на другую. Грошай у кішэні я ня меў ні капейкі. Ад сну, як і ад злосьці, не засталося нават сьледу. Наперадзе была ноч і падарожжа праз увесь горад – і мне стала лёгка і радасна ад гэтай простай думкі.

      Мой шлях ляжаў дадому – у Шабаны, раён дастаткова далёкі, каб дайсьці да яго на самым сьвітанку. Тады я яшчэ ня надта добра ведаў менскую геаграфію, ня надта давяраў свайму адчуваньню прасторы і вырашыў ісьці правераным шляхам: уздоўж трамвайных рэек. Яны мусілі вывесьці мяне ажно да ўнівэрмагу «Беларусь», туды, дзе цяпер станцыя мэтро «Партызанская». Там трэба было павярнуць на Партызанскі праспэкт і ісьці па ім наперад, на паўднёвы ўсход, падымаючыся з узгорку на ўзгорак, да ўпору. Пагатоў гэта быў шлях досыць добра асьветлены, і начны горад, які я так любіў, можна было разгледзець як сьлед. Я аблягчыўся, схаваўшыся за густым дрэвам – бо неяк не падумаў зрабіць гэтага, калі сыходзіў ад дзяўчыны; пачакаў, пакуль пройдзе зграя паўп’яных падлеткаў, што марудна рухалася з таго боку, дзе зьнік трамвай, і, напяваючы пад нос улюбёную песьню, пакрочыў туды, куды вялі рэйкі.

      Ноч была незвычайная – а хіба можа быць звычайнай ноч, калі ты, дваццацігадовы бедны паэт, ідзеш па вялікім горадзе, вяртаючыся дадому ад сваёй дзяўчыны, зь якой дзьве гадзіны таму вы вытваралі на яе канапе немаведама што? Усё, што сустракалі на шляху мае прагныя вочы, падавалася напоўненым таемным сэнсам. Вадасьцёкавая труба, падобная да старога патэфона. Срэбная лужына. Зоркі, якія нехта, нібы задумаўшыся, перабіраў над тваёй галавой. Грузавік з надпісам «Людзі», які прагрукатаў міма. Каты, глухі сьмех у арках, куст, які пералазіў праз агароджу вайсковай часьці. Бялізна, якая пагойдвалася на бальконах, зачыненыя крамы. Ноч была такая, пасьля якой нішто ўжо ня можа застацца так, як раней. Ноч мэтамарфозаў і адкрыцьцяў, ноч успамінаў, ноч напярэдадні Шабаноў. Толькі дайшоўшы да скрыжаваньня Сурганава і Хмяльніцкага, дзе тады тырчэла знакамітая піўнуха, я ўсьвядоміў, колькі мне яшчэ трэба прайсьці. Шабаны падаліся недасяжнымі, нерэальнымі, няроднымі. Гэтае месца ня можа быць домам, паўтараў я, ідучы наперад, гэтае месца ня можа быць. Гэтае месца ня можа быць домам – словы цудоўна клаліся на рытм маіх крокаў. Гэтае месца ня можа быць. Яно занадта далёка – я хачу жыць тут, у Зялёным Лузе. Тут мне добра – а там цесна і трывожна. Чаму на мне, на нас ляжыць гэтае закляцьце – закляцьце Шабанамі? Адкуль яны наогул узяліся?

      Гэткім самым пытаньнем я задаўся праз шмат гадоў, у зусім іншай краіне. І тады прыгадаў гэтую ноч, і гэтую дарогу, і гэты горад, які раптам зьявіўся перада мной ва ўсёй сваёй красе і жудасьці, зь яснасьцю апошняга сну, зь няўхільнасьцю пакараньня. І паспрабаваў

Скачать книгу