Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч страница 10

Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

якім вучылася плаваць і ў які спраўляла малую патрэбу не адно пакаленьне шабаноўскіх дзяцей.

      Ёсьць тры кароткія таямнічыя словы, па якіх шабанолягі ўсяго сьвету, дзе б яны ні былі, беспамылкова пазнаюць роднасную душу. Гэта па іхным падручніку мы адольвалі нашую нікому не патрэбную навуку.

      Душка. Самацей. Крукаў.

      Шабаноўскі санктуарый. Іменьнік. Каляндар. Сонмік. Гэта вывучаюць на першым курсе, каб не забыць ужо ніколі. Гэта адскоквае ад зубоў нават у тым узросьце, калі саміх зубоў ужо даўно няма ў наяўнасьці. Гэта чытаецца з прыдыханьнем, як верш:

      Составіл: Душка

      Редактіровал: Самотей

      Проверіл: нач. отд. военінж. 3-го ранга Крюков

      Менавіта іхныя імёны стаяць на той мапе, якую я атрымаў з Прагі восеньскім днём … году. Гэта яны завізіравалі канчатковы варыянт Шабаноў перад тым, як прыйшоў майстар Сьмерць і пусьціў кісларод. Плён іхнай працы бясцэнны. Вось у гонар каго трэба было назваць тут вуліцы. Па вялікім, шабаноўскім рахунку. Kto ty jesteś? Я з Шабаноў. Мяне складаў Душка, рэдагаваў Самацей, правяраў Крукаў. Я ня зь вёскі і ня з гораду, я ня неба і не зямля, я не беларус і не расеец, ня рыба і ня мяса, я ад бабушкі ўцёк, ад дзедушкі ўцёк – і ад самога сябе неяк ужо ўцяку.

      4

      На другі дзень Сафія стаяла, апранутая ва ўсё чорнае, перад дзьвярыма суседкі зьнізу. Тое, што яна выбрала менавіта гэтыя дзьверы, было невыпадкова – учэпістая памяць Сафіі даўно зафіксавала, што суседка зьнізу большую частку дня бавіць ля акна, уважліва сочачы за тым, што адбываецца ў двары. Да такіх людзей Сафія ставілася бяз злосьці, як да стыхійнага бедзтва, як да вар’ятаў, якіх колькі ні лячы, яны ўсё адно возьмуцца за сваё. За іх трэба быць вышэйшымі, ва ўсіх сэнсах, ім трэба помсьціць начамі, імітуючы бурлівыя оргіі, і па выходных, абстрэльваючы іх цяжкай артылерыяй нізкіх частотаў і выключаючы музыку роўна а палове на адзінаццатую, бо такія суседзі сьвята вераць, што «па законе шумець можна да дзесяці» і а палове на адзінаццатую выходзяць на пляцоўку, падымаюцца, задыхаючыся, цягнуць руку да званка – і тут бэн! – і музыка сьціхае, нібы й не было. Хто пасьля гэтага будзе скардзіцца. Пабурчаць – і ўніз. Яшчэ трошкі артабстрэлу, і зноў – бэн! А тады ўжо ўсё, цішыня, бо старых трэба шанаваць. Бэн. Чаму бэн? Можа, бэнц? Бамс? Сафія сама ня ведала, чаму ёй падумалася менавіта гэта: «бэн». Бэнам, калі яна вучылася ў школе, яе аднаклясьнікі чамусьці называлі чэлес. Пра што ўжо пра што, а пра Сіманенкаў чэлес Сафія зусім у гэты час ня думала. Не да таго. Можа, Вера і ўспамінае сваіх мужчын па іхных «бэнах», але ў Сафіі іншая праца. На дадзены момант – вынюхваць і аналізаваць. Сал! Які яшчэ сал? Нейкая ўнутраная дысьлексія ў яе ад усіх гэтых перажываньняў, вырашыла Сафія і націснула на званок.

      «Ты ж Сафія, праўда? – спытала суседка, блізарука разглядваючы яе ў сутоньні пляцоўкі і тузаючы халат. – Я цябе й не пазнала, у чорным уся. Здарылася што?»

      «У мяне муж прапаў», –

Скачать книгу