Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення. Альгерд Бахарэвiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення - Альгерд Бахарэвiч страница 14
«У-у-у, – ціха завыла Сафія. – У-у-у». І нечакана ён стала лягчэй.
«Скажы, – спытаў ён увечары, калі яны пілі віно ў кухні і закусвалі нейкім цягучым, клейкім печывам. – Як ты сама лічыш, што зь ім магло здарыцца? Толькі праўду. Без увагі на яе колер».
«Я ня ведаю, – сказала Сафія, спахмурнеўшы. – Я праўда ня ведаю, што табе сказаць».
«Проста так ніхто не зьнікае, – пераканана прамовіў Даніла. – Ты ведаеш яго лепш за ўсіх. Нават за мяне. Ён…»
Даніла заплюшчыў вочы, сьціснуў зубы, перагнуўся напалам, затушыў навобмацак цыгарэту. Адсунуў Сафію рукой – яна кінулася дапамагчы, хаця й не разумела, што зь ім. Выпрастаўся, махнуў, усьміхнуўся.
«Ужо ўсё добра, – сказаў ён. – Бывае. Нельга было так жэрці пасьля двухдзённага посту. Скажы: ён мог перабегчы камусьці дарогу?»
«У сэньсе?» – Сафія зірнула на яго зь недаверам.
«Таму, хто на самым версе. Ці таму, хто думае, што ён на самым версе».
«Я цябе не разумею, – сказала Сафія з жахам. – Патлумач, што ў цябе за дзікія ідэі».
«Сафійка, у гэтай краіне зьнікаюць людзі. Палітыкі, журналісты…»
«Праўда? – яна ўдала такое зьдзіўленьне, што на імгненьне ў вачох Данілы мільганула нянавісьць. – Я думала, Сіманенка адзін такі. Я чытала, у краіне трыста чалавек за год зьнікае. І дзьвесьце дзевяноста дзевяць знаходзяцца праз тры дні. У якойсьці блядзіны ў Шабанах. Палітыкі, журналісты… Дык Сіманенка не палітык, дзякуй табе божа, і не журналіст. Уяўляю сабе Сіманенку, які піша перадавіцу. Ці Сіманенку-дэпутата. Не, я б і ня выйшла за яго, калі б ён нейкім канцом да палітыкі быў прычэплены… Мне спакой трэба, Данілка. Мне ня трэба, каб лепш, чым у