Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов страница 4

– Ката прынесла?
– Прынесла.
– А тое прынесла? – Прынесла.
– А дзе ўзяла?
– Падкралася і вырвала, як за клубам п'яны спаў.
– Добра. Точна яго? Перахрысціся!
– Ды яго, яго!
Баба ўзяла спаліла валасы, попел з кацінымі касцямі кінула ў чыгун, дастала з-за абразоў пляшку і паклікала Іру:
– Ну-тка, нясі сюды ручкі.
Малышчыха палівала Іры рукі вадой над чыгуном і шаптала, і вада цякла спачатку шэрая, брудная, а потым сіняя (“спуг выходзіў”), а потым празрыстая, светлая. Наварыла тае гадасці, нашаптала, засмярдзела ўсю хату. Наліла ў пляшку, заторкнула. Дала Іры бутэльку і нейкі вузлік.
– Дзевачка мая, ты ведаеш, дзе яны жывуць?
– Хто?
– Дораш з маткаю.
– Ну ведаю.
– Дык ты ідзі ўночы туды і пад вузлік закапай ды вадзічкаю гэтай палі. Уночы, цёмначы. Сабаку іхняму хлеба дай, каб не брахаў.
– Не будзе іхні сабака брахаць. Ён сарваўся і ўцёк, бо Дораш яго біў.
– Ну і добра. Толькі сама вылі. Тады баяцца перастанеш, спуг пройдзе, і зялёныя адзіялы пройдуць. Ну, і Дорашу дарогу пакажам.
– Куды, бабо, пакажам?
– Далёка. І не бойся нічога, я за цябе маліцца буду. На во табе крыжык на шыю, са святой зямлі.
Ноччу, калі бацькі паснулі, Іра апранулася, надзела бацькаву рыбацкую куртку і выйшла на вуліцу. Зоры гарэлі ў небе, калыхаліся, свежасцю пахла з усіх кутоў, пабрэхвалі сабакі, але не надта стараючыся, бо Іра была свая. Яна паклала бутэльку ў вялізную бацькаву кішэню, і тая часта біла яе па назе. Ад курткі несла хлебам, якім тата падкормліваў рыб, дзедавым тытунём і няўлоўным пахам роднага дому, які трохі гамаваў страх.
Па лістах ззаду нешта зашурхала, пайшло за Іраю, нібыта невялікі сабачка. Іра сцялася ад страху, баючыся азірнуцца, але, праходзячы ля канторы і трапіўшы пад аддаленае святло адзінага ў вёсцы ліхтара, пабачыла каціны цень і такі азірнулася трошкі. За ёй ішла котка, паласатая-насатая Дорашава котка, але гэта не магла быць Дорашава котка, бо тая не адкідвала б ценю. І напэўна, за ёй ішлі б таксама мёртвыя кацяняты, а тут ідзе адна котка, суцяшала сябе Іра. Ды і духі не шуршаць лістотай. Аднак страх усё рос і рос, адной рукой Іра сціскала крыжык на шыі, а другой пляшку ў кішэні і сорак разоў пачынала малітву “Ойча наш”, і з перапуду ні разу не скончыла.
Ніколі Іра не забудзецца на гэты начны паход, і ніколі не забудзецца жаху, з якім закопвала вузлік і палівала вадой з бутэлькі. Коткі не было бачна, толькі ціха, шурстка праносіліся цені мятлушак і дробных кажаноў.
Назад Іра бегла, некалькі разоў упала, абадрала рукі і калены, угваздала бацькаву куртку.
Але з гэтае начы яна спала спакойна.
Эпілог
Калі Маша ўбачыла Дораша, які ішоў сьцежкаю