Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов страница 6

Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов Электронная кнігарня

Скачать книгу

толькі смерць як паглядзець хацелася, як піянеры мастурбіруюць на хуткасць. Мы паабяцалі ёй паказаць – і яна згадзілася пастаяць пасярод палаты на карачках, аголенай срачкаю да дзвярэй.

      Пачуўшы ў шостай палаце песню “Глядзі, як ціха і як чыста…”, якая выконвалася прыглушанымі недзявочымі галасамі, Блонька ўварваўся, запаліў святло – і ўбачыў тое, што ўбачыў: голую срачку і паўкругам вакол яе – дванаццаць юных мастурбантаў з горнам, барабанам і чырвоным лагерным сцягам. Відовішча ўразіла яго да зацьмення мазгоў, але пакуль ён кульгаў па лагеры і падымаў трывогу, піянеркі перабеглі да сябе, піянеры, вярнуўшы на месца сцяг з горнам і барабанам, скочылі да сябе, патушылі святло ды паклаліся спаць – і Блонька паўстаў перад трывожна паднятым начальствам, якому не хацелася лішняга скандалу, кульгавым і гарбатым ідыётам, якім ён і быў. “А чаму піянеры аказаліся ў раптам спусцелай палаце піянерак, калі ў іх свая палата ёсць? А што яны там адны рабілі? Калі тое, пра што вы, Максім Герасімавіч, кажаце, дык гэта яны маглі і ў сябе рабіць. І куды падзеліся піянеркі, чаму іх піянеры павыганялі, пакінуўшы адну нейкую голую срачку? Піянеры ўсе, па-вашаму, псіхічна хворыя?..” – пыталася начальства ў Блонькі, і ні на адно з пытанняў Блонька талкова не мог адказаць. Нашага спектакля, жарту нашага ён не зразумеў – і з той ночы з ідыёцкай сваёй зацыкленасцю думаў адно пра помсту. І ўрэшце ён мяне дапёк.

      Плёскацца нам, як нейкім жабінам, у скаламучанай выгарадцы было невыносна, але тых, хто паднырваў пад сетку і вырываўся на вольную плынь ракі раз і другі, на трэці раз з лагера выганялі. За мной былі ўжо два разы…

      Таксама загадка, калі нармальнымі мазгамі ўдумацца… Ну, чаму два разы яшчэ можна, а тры – ужо не?.. А раптам якраз другім разам на дно пойдзеш?..

      – Паднырні і зрабі выгляд, што топішся, – сказаў я Зосьцы Путырскай, якой чхаць і пляваць было на ўсё, а тым болей на тое, што яе аднекуль выганяць. Яна паднырнула пад сетку, выплыла на быстрыню і пачала тапіцца.

      – Максім Герасімавіч, Зоська топіцца! – закрычаў я панічным голасам, не ведаючы, ці ўмее Блонька плаваць. – Ратуйце!

      – Эй вы, хто-небудзь!.. – спудзіўся Блонька. – Да яе!.. Да яе!..

      Ратаваць Зоську, якая плавала, як рыбіна, ніхто не кінуўся.

      – Няма дурных!.. Каб з лагера выгналі?..

      – А-а-а!.. – галёкала Зоська.

      Ні лагернага начальства, ні важатых блізка не было. Нерашуча пакульгаўшы па беразе і не ўбачыўшы нікога, хто б паспеў на дапамогу, Блонька ў адзежы палез у ваду. Плаваць ён, аказалася, ці зусім не ўмеў, ці ўмеў не надта. Я гэта зразумеў, калі, махнуўшы разы тры-чатыры рукамі, ён каменем пайшоў на дно.

      “Ну і прыдурак!” – падумаў я, паднырваючы пад сетку, дзе мяне раптам перавярнула, бо я зачапіўся ў спешцы за дрот трусамі, і здорава прадрапала ад пахвіны да каленяў. Вылузнуўшы з трусоў і пакінуўшы іх пад вадой на дроце, я даганяў і даганяў Блоньку, якога зносіла рака ў далёкае Балтыйскае мора – і Зоська, галёкаючы так, нібы не на ўсё ёй чхаць і пляваць, са мной Блоньку даганяла, і яшчэ дзясяткі два піянераў з піянеркамі, але рака была хутчэй за нас… Хуткая рака…

      Блоньку

Скачать книгу