Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов страница 5

Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов Электронная кнігарня

Скачать книгу

яблыні.

      А Маша паказала яму дарогу.

      Уладзімір Някляеў

      Піянерскі салют

      (урывак з рамана “Лабух”)

      Пры беразе каля піянерскага лагера стаяла ў рацэ выгарадка з металічнай сеткі, каб піянеры з піянеркамі, купаючыся, не павыплывалі на рачную быстрыню і не патапіліся. Лагернае начальства больш за ўсё баялася страціць пагалоўе, бо ў тым залатым піянерскім часе за страту піянера, хай сабе нават самага засранага, любому начальству галовы адрывалі і сабакам кідалі. Гэта ўжо цяпер, у постпіянерскай прасторы, так павялося, што піянеры знікаюць масава, а начальству хоць бы хрэн.

      Па беразе кульгаў прыгорблены Максім Герасімавіч Блонак, папросту Блонька, старшы лагерны важаты і баяніст, які злосна зыркаў на кожнага, хто набліжаўся да сеткі, і адразу кідаўся ў пагрозлівы крык:

      – Я табе падплыву! Я табе паднырну! Я табе яйцы адарву, байструк!

      Яйцы ён гразіў адарваць і піянерам, і піянеркам – хто іх там у вадзе разбярэ.

      У адрозненне ад усяго астатняга лагернага начальства, якое сердавала на піянерак з піянеркамі праз магчымую і зусім верагодную бяду, злавала з-за страху застацца без галавы, кінутай сабакам, Блонька злаваў з-за нянавісці. Ён зусім не хацеў захаваць піянерскае пагалоўе, ненавідзеў нас і насампраўдзе жадаў толькі таго, каб мы ўсе паднырнулі пад сетку, павыплывалі на быстрыню, патапіліся – і каб рака знесла нас у далёкае Балтыйскае мора. І тады б ён сказаў начальству: “Глядзі, як ціха і як чыста!..”

      Глядзі, як ціха і як чыста, – пачатак песні, якую Блонька сам прыдумаў, сам, як ён казаў, трохі падзаікаючыся, са-склаў – і штодня змушаў нас спяваць:

      Чуваць маскоўскі бой курантаў,

      І горны ўскінулі гарністы,

      Дванаццаць юных музыкантаў!

      Блонька заплюшчваў вочы, баян раздзіраючы, так яму было ў кайф! “Глядзі, як ціха і як чыста, чуваць маскоўскі бой курантаў…” – запяваў ён высока, голаса не шкадуючы, зноў і зноў, і кожны раз Зоська Путырская казала яму, вочы вылупляючы, бо ў яе свае кайфы былі: “З якім жа слыхам вам, Максім Герасімавіч, нарадзіцца пашчасціла, каб праз васемсот восемдзесят пяць кіламетраў бой курантаў маскоўскіх пачуць!..”

      Праз гэту песню, у якой дванаццаць юных музыкантаў перайначваліся намі роўна ў столькі ж юных мастурбантаў, праз баян ды музыку, а не з-за таго, што быў ён кульгавы, прыгорблены ды падзаікасты, Блоньку і кахалі студэнткі-піянерважатыя. Часцей за ўсё кахалі ўночы, але іншым разам і ўдзень, і з адной з іх, Святланай Мікалаеўнай, мы Блоньку высачылі, падлавілі і сфатаграфавалі са спушчанымі штанамі ў лесе за мурашнікамі. Святлана Мікалаеўна, ухапіўшыся за пахіленую сасонку, стаяла нагнуўшыся, і на фотакартцы ўсю яе было не распазнаць, але Блонька, які прыстроіўся да яе ззаду, праз горб свой і сухотную нагу распазнаваўся ўвесь. Мы падкінулі фотакартку ў футарал баяна – і яна выпала з яго на ранішняй лінейцы…

      Мы ўскінулі рукі ў салюце!

      Блонька, заіскрыўшыся нянавісцю так, што пераіскрыў світальнае

Скачать книгу