Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов страница 9
Шкада, што ўтапіўся Блонька. Ён не прамінуў бы мне адпомсціць, ён злаўчыўся б неяк і сфатаграфаваў мяне, яшчэ трынаццацігадовага і ўжо склешчанага, на насілках, на пухленькай Таццяне Савельеўне… Які б гэта быў фотаздымак, ён бы ў залатой раме ў мяне вісеў!..
Пістончык
Мікракосм
Сярога жыў з бацькамі ў спальным раёне горада Трэшчына і жыццю не радаваўся. Жыццё выклікала ў яго толькі пытанні. Напрыклад, “чаму людзі дурныя?” або “навошта растуць валасы на грудзях?” Ён не быў дэбілам, а проста чалавекам без тармазоў і гатовых адказаў.
Сярога працаваў на лікёра-гарэлачным заводзе і ўсіх людзей ацэньваў па саракаградуснай шкале. Ад нуля да пяці градусаў атрымлівала поўная свалата. Ад пяці да дваццаці – свалата няпоўная. Ад дваццаці да трыццаці – тыя, хто свалату церпіць. Ну і ад трыццаці і вышэй – хто вядзе са свалатой вечны няўдзячны бой.
Горад Трэшчына, па падліках Сярогі, не меў ніякага права ні на якія кампліменты і прыгожыя эпітэты. Бо каля васьмідзесяці адсоткаў жыхароў складалі адна-двухградуснікі. З такім раскладам нават дзіўна, што тут дагэтуль працуе і не зачыніўся абласны тэатр “Ружжо імя Чэхава” і выходзіць літаратурны альманах “Мяса Пегаса”.
Сярога яшчэ з дзіцячага садка зарабіў сабе рэпутацыю эксцэнтрыка. У свае дваццаць чатыры ён паспеў сабраць за сабой цэлы шлейф феерычных выхадак. За што пацаны заўсёды бралі хлопца з сабой у кампанію.
Час, праведзены з Сярогам, неадменна атрымліваў статус незабыўнага. Адным з галоўных хітоў, які распавядалі ўсе яго знаёмыя направа і налева, была гісторыя пра шлюху Астралябію. Яе падарылі Сярогу на дваццацігоддзе ў спадзеве, што ягоны палавы орган нарэшце ўбачыць нешта цікавейшае за ўнітаз. У свае гады Сярога умудрыўся не спорціць аніводнай бабы. Нават у школе аднакласніца Тумбачка, якая давала ўсім, хто папросіць, Сярогу ігнаравала. Але вернемся да шлюхі.
Астралябію так празвалі за астранамічныя расцэнкі за свае паслугі. Выпіўшы з сябрамі за юбілей у бары “Мокрае Горла”, Сярога павёз прастытутку дадому, пазнаёміў яе са сваімі бацькамі, яны разам папілі чайку. А потым Сярога зачыніўся з Астралябіяй у сваім пакоі і пачаў распытваць няшчасную на розныя тэмы: якія ты любіш макароны, чаму галава круглая, навошта сусвету планета Сатурн, колькі пальцаў у Сталіна, ці маюць душу памідоры, чаму слова “душа” пішацца з маленькай літары, які мікракосм у дажджавога чарвяка… Карацей, атакаваў яе мозг умела. Урэшце, праз гадзіну, з лютай завірухай у мазгах, Астралябія паслала юбіляра нах і пайшла лавіць таксі. Пасля гэтага да Сярогі прыпячаталася мянушка Мікракосм, а ўсе гарадскія работніцы панэлі занеслі яго ў свае доўгія чорныя спісы.