Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов страница 11
Ложак пошла рыпеў ад энергічных рухаў. Урэшце з паліцы над галавой Сярогі саскочыў адзін з парцалянавых слонікаў і цюкнуў акурат у лоб. За ім следам кінуўся долу парцалянавы бегемоцік. Сярога нават мыкнуў ад болю. Тады Лялька змяніла рытмічны малюнак сваіх віхлянняў, і ложак з райцэнтраўскага аўтобуса ператварыўся ў пасажырскі вагон. Ён пачаў совацца па падлозе туды і назад, грукаючы па сценцы.
Дзеўка пастаянна галасіла. Сярога лічыў гэта добрым знакам, бо чытаў у кніжках, што падобныя паводзіны азначаюць аргазм. Ледзьве ён сам паспеў дасягнуць гэтага кніжнага тэрміна, прынамсі, па апісаннях усё супадала, як з паліцы саслізнуў найбуйнейшы са слонікаў і дзеўбануў дзеўцы па патыліцы. Вагон спыніўся. Цела Лялькі абмякла. Сярога паклаў яе побач, памацаў пульс. Нічога страшнага, падумаеш, прытомнасць страціла. Як страціла, так і адшукае. А пакуль можна як у кіно – пачухаць машонку і закурыць. “Ну, вось і ўсё, – прамармытаў па-маньяцку хлопец, гладзячы дзеўку па пісьцы. – Цяпер мы пажэнімся, будзем смажыць па вечарах катлеты, глядзець серыялы. І трахацца. Так, трахацца! Дні напралёт! Бо гэта нашмат, нашмат лепш, чым жыць з бацькамі і чытаць Пруста”.
Алена Брава
Мёд Чорнага Месяца
апавяданне
Яна сядзела над трэцім кубачкам кавы ў рэстаране санаторыя, думаючы пра тое, што так і не здолела скарыстаць шанс, які ёй так нечакана і чароўна выпаў. Зрэшты, чаму яна вырашыла, што той чалавек, да якога ў сталіцы немагчыма было нават падступіцца, – ягоная памочніца ці сакратарка двойчы з непрыхаванай злараднасцю адмаўляла ёй у інтэрв’ю – што ён стане размаўляць з ёю тут, у глушы, куды прыехаў на тыдзень ці два ў якасці кансультанта (дзякуй богу, без сакратаркі), дзе кожная хвіліна ў яго распісаная і аплочаная. І правільна зрабіла, што не падышла да яго, і правільна… жанчына ўздыхнула, дапіла каву. Радавала, прынамсі, тое, што матэрыял для радыёпраграмы быў сабраны. Учора яна пабыла на здымачнай пляцоўцы, у бутафорскай вёсцы на беразе забалочанага возера з карычневатай, у плямах мінеральнага алею вадой – нізкія хаткі, гнілаватыя хлеўчукі і драўляная цэркаўка былі зусім як сапраўдныя і выклікалі жаль, – сёння пагутарыла з рэжысёрам. Той многа і пафасна вяшчаў пра актуальнасць і шырокі грамадскі рэзананс будучага фільма, вы ж ведаеце, колькі гвалту чыніцца навокал, так-так, і выпадак, пра які вы, пэўна, ужо чулі, ну проста вапіюшчы (так ён сказаў), найлепшае таму пацвярджэнне, – а яна з лёгкасцю адсачыла думку, што яшчаркай мітусілася ў ягоных вачах: пра дзяржаўную прэмію. Адным са сваіх асабліва вострых пытанняў яна загнала яшчарку ў тупік, і тая шмыгнула прэч, пакінуўшы ёй хвост, які агідна выгінаўся. Ну, вы ж разумееце, па-змоўніцку пасміхнуўся рэжысёр, мы ж амаль калегі, бяспройгрышная тэма, з кожнага выцісне слязу. Але ў першую чаргу мусяць праслязіцца Тыя, Якія Вырашаюць, у думках закончыла яна фразу і паклала ў