Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов страница 10

Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов Электронная кнігарня

Скачать книгу

дзед, як і Сярога, быў незвычайным насельнікам планеты Зямля. Неяк ён купіў на кірмашы парсючка і назваў яго Радзіма. Па святах дзед надзяваў на Радзіму піянерскі гальштук і выводзіў на ланцужку у цэнтр вёскі да помніка ахвярам Вялікай Айчыннай Вайны. А калі свіння падрасла, то калёным жалезам выпаліў Радзіме на срацы свастыку, каб тая нагадвала кожнаму сустрэчнаму пра зверствы фашызма.

      Але вернемся да нашага героя. Калі маці прывезла Сярогу, бабка Брунгільда адразу зразумела прычыну візіту. Спачатку яна пасадзіла яго на табурэтку, дастала з шафы нейкую старажытную кнігу і цэлую гадзіну бубніла пад нос незразумела што. Потым прымусіла Сярогу з’есці місу смярдзючай жоўтай мазі. А ў канцы паклала спаць ў пакоі са слоікам дохлых макрыц пад ложкам. Вярнуўшыся назад ў Трэшчыну пасля бабчынага магічнага сеансу, Сярога адразу адчуў, што насталі новыя часы. Дзеўкі і нават дарослыя жанчыны пачалі прыліпаць да яго позіркамі, як мухі да мёду. Больш за тое, часам нават некаторыя пацаны ў тралейбусе неяк не па-пацанску зазіралі ў ягоныя вялікія васільковыя вочы. Сярога пасля паездкі ў транспарце пачаў знаходзіць у кішэні паперкі з нумарамі тэлефонаў і подпісамі “хачу цябе. Галя” або “ты такі пупсік, звані. Валерыя”. Сярога гэтыя цыдулкі адразу ж выкідаў. Бо разважаў так: калі бабка дала мне такую сілу, то нехрэн яе распускаць на абы каго. А раптам выявіцца, што гэтая Валерыя – губастая фіфа з гумовымі цыцкамі або кракадзіліха ў сандалях і прышчах. Трэба браць планку вышэй і аддаваць сваю цноту прынцэсе на белым кані, красуні з аб’ёмнай душой і адменным мозгам.

      А выбіраць было з чаго. Бо з кожным днём шчыльнасць флюід у яго адрас павялічвалася ў матэматычнай, геаметрычнай і трыганаметрычнай прагрэсіі адначасна. Дайшло да таго, што некаторыя цёлкі пачалі тупа хапаць яго за руку проста на вуліцы і цягнуць у бліжэйшыя кусты. Для такіх выпадкаў Сярога купіў сабе электрашокер, але пасля таго, як яго ледзь не пабілі ў маршрутцы за тое, што вырубіў цётку бальзакаўскага ўзросту, якая палезла яму пальцамі пад джынсы, прыйшлося адмовіцца ад гэтага сродку самаабароны.

      Сярога доўга распрацоўваў розныя методыкі адсеву, але ўсе яны не давалі патрэбнага эфекту. Сайты знаёмстваў адпалі адразу, бо разумны чалавек туды ані нос, ані іншыя органы соваць нават і не падумае. Дыскатэкі таксама не падыходзілі. Бо шукаць у гэтых цялятніках багіню – дурны занятак. І вось, праз чатыры месяцы, калі Сярога ўжо гатовы быў здацца і аддаць самае святое абы-каму, хоць старой кашолцы без зубоў і сораму, хоць драпежнай сучцы з мёртвай хваткай, на чарговай пятнічнай п’янцы з пацанамі з’явілася яна. Даўні сябар, Лёха Шампур, прывёў з сабой на хату новую знаёміцу, высокую брунэтку з казачнымі роўнымі зубамі, казачнымі круглымі вачыма, казачнай ідэальна-круглявістай срачкай, казачным дзьвюхдзюрачным носікам, казачным трэцім памерам, і не менш казачным імем Лялька і паганялам Нядам. Пакуль усе пацаны накрывалі на стол, шынкуючы закусь, Сярога адвёў Лёху ўбок і распытаў, што за ягадка завітала

Скачать книгу