Шоўк (зборнік). Мікола Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 9

Шоўк (зборнік) - Мікола Адам

Скачать книгу

На пісьмовым стале ляжала адкрытая на 189-й старонцы кніга. Я адгарнуў фарзац: У. Барроўз – «Мяккая машына». Цікава-цікава…

      – Ты доўга яшчэ? – нецярпліва вымавіла Насця. Яна ўжо ляжала пад коўдрай, чакаючы, пакуль я распрануся. Я, між тым, быў зацікаўлены падборам кніг на паліцах. Седзячы на ложку, аслабаніўшы адну нагу з джынсаў, я спытаўся, адкуль у яе Барроўз, таму што імя апошняга з шэрагам паэтычных імён ніяк не стасавалася. Іх немагчыма было параўнаць…

      – Гэта Варанкоў даў пачытаць, – сказала Насця. – Барроўз – яго любімы пісьменнік.

      – І як ён табе? – вызваліў я другую нагу.

      – Я ўжо другі месяц чытаю, – адказала Насця. – Мне нават у рукі кнігу браць агідна.

      – Ясна. Далей можаш не распавядаць.

      – А ты чытаў?

      – Чытаў.

      – І…

      – Што і?

      – Твае ўражанні?

      Я крыху падумаў і сказаў:

      – Вярні кнігу Варанкову і болей не чытай яе. Насця адвярнулася да сценкі.

      Я павесіў джынсы на крэсла.

      – Выключы святло, – прамовіла Насця ў сценку. Гук атрымаўся, нібы з трубы. – Але спачатку ўключы магнітафон.

      – Якую касету? – падышоў я да падаконня, на якім пузаціўся прайгравальнік.

      – Там ужо ўсё пастаўлена, – нервова прамовіла Насця. – Націсні «плэй» і выключы святло.

      Я націснуў на «плэй», апарат запрацаваў, але дынамікі маўчалі. Разгублены, я павярнуўся да Насці. Яна перавярнулася на жывот, падтрымліваючы галаву рукамі, локці танулі ў вораху шоўка, нібы ў зыбучых пясках.

      – Усё нармальна, – усміхнулася яна, аблізнуўшы вусны язычком, нібы ласка. – Хадзі да мяне… Выключы святло… Я хачу сказаць, што даўно не дзяўчынка…

      – Можаш не тлумачыць, я даўно гэта зразумеў.

      Нечакана мяне аглушыла вельмі моцная і цяжкая музыка, я ажно падскочыў. Гэта быў Курт Кабэйн.

      – Ты ведаеш, як гэта робіцца? – намагаючыся перакрычаць музыку, пракрычала мне ў вуха Насця.

      – Здагадваюся, у кіно бачыў…– прашаптаў я сам сабе.

      …У тую ноч Насця спярша, нібы настаўніца, праверыла на што здатны я, пасля вучыла мяне ўсяму таму, што ведала і ўмела сама. Толькі пад раніцу мы заснулі. Прачнуўся я тады, калі сонца ўдарыла па вачах, нібы пугай. Насці побач не было. Відаць, яна ўжо прымала душ. Мне да млосці захацелася курыць. Я ўціснуўся ў джынсы і зайшоў на кухню. Адкрыў фортку і запаліў «прыміну».

      З клазета пачуўся характэрны гук зліўнога бачка, дзверы адчыніліся. Падцягваючы спартыўнае сіняе трыко з белымі лампасамі, на мяне глядзеў вусаты, што Сталін, дзядзька з голым торсам і татуіроўкай на плячы ў выглядзе змяі і кароны.

      – Курыць у хаце нават я не дазваляю сабе, – прамовіў дзядзька. – На лесвічнай пляцоўцы – калі ласка.

      Гэта быў Насцін бацька, не іначай. Яна гаварыла, што ён у камандзіроўцы, і я, як той дурань,

Скачать книгу