Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык страница 4

Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык Школьная бібліятэка

Скачать книгу

ж вашы цапы, – стары, пераступiўшы смецце, падышоў да шула: там, на вялiкiм цвiку, вiселi цапы i граблi. – I лiхтар нам на заўтра патрэбны. Цi ёсцека ж ён у вас? – спытаў ён i зняў з цвiка цяжкаваты з гладкiм бiчом цэп.

      – Чаму ж не, толькi пазычылi некаму… I каму ж гэта? – разагнулася маладзiца i абкруцiла кругом шыi рог раз’еханай хусткi. – Цяперашнiм светам вока не спускай, а то гаспадарку i распазычыш.

      – Яно можа i так, – сказаў стары малацьбiт, перавязваючы ў цэпе расслабленае вушка. – Не тая, кажуць, гаспадыня, што збярэ гаспадарку, а тая, што ўдзержыць.

      – А дзе ж тут яе ўдзержыш? Пры гаспадарцы трэба спрыт i сiла, а тут сабралiся тры бабы, па-бабску ўсё i робiм.

      – Яно ж i вiдно, – зняў з цвiка другi, з расколатым бiчом, цэп i абярнуўся да Iмполя стары малацьбiт. – Бiчы нам трэба было б памяняць, а то якая гэта будзе работа.

      – А дзе ж ты iх возьмеш? Хiба гэтыя якiм дротам перавязаць, – Iмполь папробаваў ногцем нож i крутнуў за ручку кола – на абслiзганыя дошкi, на жытнiя снапы ў старане востра пырснула жоўтая сечка.

      – Бiчы ёсць, – вымеўшы з гумна смецце, маладзiца кiнула ў куток сухi бярозавы венiк. – Мой нябожчык як палажыў iх сушыць, то i цяперака ляжаць за комiнам на печы.

      – Трэба будзе зрабiць, – сказаў стары, першым выходзячы з гумна i трымаючы абедзвюма рукамi пад пахаю цапы.

      Маладзiца стаяла каля дзвярэй, чакала, калi выйдзе Iмполь.

      – Дзякуй, Iмполька, – сказала яна, гледзячы яму ў твар.

      – Няма за што, – пацiснуў ён плячом, убачыўшы ў яе на верхняй губе малюсенькую карычневатую бародаўку.

      – Як жа ж няма за што? – адвярнулася яна ад яго вострага позiрку i пачала зачыняць дзверы. – Мужчын усё прасiла, ажно брыдка ўжо.

      – Алеся, ты тут? – крычала з-пад хаты маладым голасам прысадзiстая дзеўка ў малiнавай вязанай хустцы.

      – Го, тут! – адгукнулася гаспадыня, высоўваючыся з-за Iмполевых плячэй.

      – Газы пазыч.

      – А цi ёсць там у самiх?

      – Калi захочаш сабаку выцяць, то кiй знойдзеш, – засмяялася дзеўка, уцiкоўваючыся ў Iмполя.

      Заходзячы следам за старым малацьбiтом у сенi, Iмполь чуў, як зашапталiся, астаўшыся трохi з-заду, дзеўка з гаспадыняю, i дагадаўся, што гэта пра яго.

      II

      Ужо трэцi год, як Алеся асталася ўдавою. Алесiн чалавек, Радзiвон Мондры, секучы дровы, абсек сабе калена: нагу спярша падцягнула, потым, калi ён выцяўся балячым месцам аб вось у калёсах, яна развярэдзiлася i болей ужо не гаiлася. З гэтае нагi, памучыўшыся яшчэ зiму, ужо не ўстаючы з ложка, Радзiвон i памёр.

      Неяк i не шкадавала яго Алеся. Iшла замуж не любiўшы – спадзявалася, што звыкнецца, а звыкнуцца не магла. Здаецца, валасы на сабе рвала б: столькi хлопцаў у сватах было, а яна ўсё перабiрала – то малы, то брыдкi, то «рускае веры» (Алеся была каталiчкаю), покуль не заседзелася ў дзеўках i не сталi сватацца ўдаўцы. А за аднаго з iх, кульгавага Лабара з мястэчка, што дачок меў ледзьве не Алесiных равеснiц, бацька нават стаў выпраўляць замуж. Тады якраз засватаўся Радзiвон Мондры. Якi там

Скачать книгу