Play.by. Адам Глобус

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Play.by - Адам Глобус страница 10

Play.by - Адам Глобус

Скачать книгу

Аднойчы я прайшоў тым кепска асветленым калідорам і на ганку адчуў, як душа пакідае мяне. Я знямеў. Стаяў, глядзеў на неба і чакаў. Я спадзяваўся, што душа вернецца. Ці прасіў мой розум вярнуцца ў цела маю душу. Хутчэй, не. Я верыў, што яна вернецца, і душа вярнулася. З працы ў часопісе «Беларусь» давялося звольніцца. Лепей я ўжо буду працаваць простым афармляльнікам крамных вітрынаў, чым у маленечкім кабінеціку чакаць, пакуль душа пакіне мяне назаўжды.

      Доўгі час душа не нагадвала пра сябе, я жыў як жылося, пакуль не пачаў напівацца да бяспамяцва. Ад п’янак разбурыўся мой сон. Без гарэлкі я не мог заснуць. Я ляжаў у ложку, цела маё было цяжкім, сон не прыходзіў, але і падняцца не было сілаў. І тады мая душа зноў пакінула цела. Цяпер я сачыў за яе палётам. Душа паляцела ў Чырвоны касцёл і села на вітражную ружу. Мне зрабілася лёгка, і я заснуў. Прачнуўся я бадзёрым. У мяне з’явілася радасць за душу, за тое, што цяперака яна ведае сваё месца. І ёй нават не замінала тое, што ў касцёле не было вернікаў і святароў. Яны толькі яшчэ рыхтаваліся да вяртання. Яны вярнуліся і пачалі рапарацыю, яны ладзілі набажэнствы, і я радаваўся за іх, бо верыў, што маёй душы стане толькі лепей, калі ў Чырвоным касцёле адладзіцца кананічнае рэлігійнае жыццё. Я памыліўся. Душа мая адчула чужынскасць, што запанавала ў Чырвоным касцёле. Яна колькі разоў спрабавала падляцець да вітражнай ружы, але не змагла. Нешта нейкае замінала ёй, штосьці трывожыла яе… А цела маё пакутавала ад п’янства. Я кінуў піць. Перапакутаваў, змучыўся, але кінуў.

      Доўгі час душа не азывалася. А днямі, калі я вяртаўся з працы дамоў, адчуў душэўны неспакой. Было холадна і ветрана, дробны снег сек твар, цела налілося свінцовай стомаю. Ні гарачы душ, ні салодкая гарбата не прагналі маю пятнічную – сабраную за тыдзень – стому. Я лёг і паспрабаваў заснуць. Сон не прыходзіў. Душа выплыла з мяне і паляцела далёка-далёка, яна паляцела ў Белы касцёл, у той касцёл, дзе я некалі працаваў. Душа заляцела ў вежу і спынілася каля высокага вакна. За ім былі пагоркі, засыпаныя снегам, за тымі пагоркамі ляжалі іншыя пагоркі, а за імі – наступныя, і так да самага снежаньскага неба. Мая душа глядзела з вежы на заснежаныя пагоркі, а я засынаў, каб прачнуцца радасным і бадзёрым.

      Ці ёсць у цябе душа? Забаліць – даведаешся…

      13. Пацук

      У метро я здымаю шапку. Ніхто не здымае, а я, апускаючыся на эскалатары, трымаю сваю чорную шапку ў руцэ, так вальней. І сягоння я хадзіў па платформе без шапкі, прагульваўся ў чаканні цягніка ды згадваў далёкае мінулае, бо калі гэтым разам я сцягваў шапку, згадаўся хлеў дзеда Броніка.

      Было мне тады гадоў сем, я зайшоў у хлеў і гэтаксама зняў шапку. Я стаяў у цемры і слухаў, як цяжка ўздыхае ў загарадцы наш кабан. Ён, пэўна, адчуваў блізкі скон, таму і дыхаў цяжка. Снежаньскае святло лілося праз маленечкае вакенца на ягоную шырокую спіну. Цёпла пахла гноем. У суседняй загарадцы ляжалі невялічкія парсючкі. Іх наперадзе чакаў доўгі год сытага жыцця. А год нашага вялікага кабана скончыўся,

Скачать книгу