Play.by. Адам Глобус

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Play.by - Адам Глобус страница 11

Play.by - Адам Глобус

Скачать книгу

вось што здарылася: наша пляменніца адшчыкнула пацуку кіпцюр. Кроў. Плач. Слёзы. Каб суцешыць пляменніцу, якая скалечыла пацука, адрэзаўшы кіпцюр дзверцаю клеткі, я расказаў показку: «Па бруднай-бруднай канаве плыве вялізная-вялізная Пацучыха. У яе на карку сядзіць Пацучонак. Раптам Пацучонак пачынае трэсці маці за вушы і крычаць, паказваючы на Кажана, што вісеў на дрэве: «Мама, глядзі-глядзі – Анёл!!!» Ніхто не засмяяўся, бо ўсе шкадавалі скалечанага пацука.

      Пазней высветлілася, што пацук скалечыўся зусім іншым чынам. Пляменніца ўключыла бегавы трэнажор і пусціла пацука на гумовую дарожку. Ён бег і бег па чорнай гуме, пакуль не скончыліся сілы. Пацука зацягнула пад дарожку і там скалечыла. Такі жорсткі эксперымент паставіла наша пляменніца-падлетак. Бацькі насварыліся на яе, толькі пакаранне злачынцы не дапамагае ахвяры. Пацук хварэў.

      Брат зноўку з’ехаў і пакінуў пацука ў офісе, каб я даглядаў. Быў летні гарачы дзень, і пацук салодка спаў у сваёй драцяной клетцы. Я пабудзіў яго. Наліў вады, сыр паклаў, а ён не ўзрадаваўся. Праз дзень, у сонечны вечар, я адчуў салодкі водар смерці. Пацук памёр. Лёгкае здранцвелае цельца я загарнуў у свежую газету і паклаў у сваю старую шапку. Пахаваў я нашага пацука ў двары, закапаўшы пад маладой ліпкаю. Клетку я старанна вымыў, і доўга любаваўся драцянымі перапляценнямі, абсыпанымі кропелькамі вады.

      Патэлефанаваў брат, і я распавёў яму пра сыход нашага пацука ў лепшы край. «Старэнькі ён у нас быў, што тут зробіш…» – сказаў брат і цяжка ўздыхнуў. А я падумаў, што варта набыць новага пацука, клетка ж засталася. Ёсць клетка – з’явіцца і палоннік. Пабудаваўшы турму, людзі будуць яе запаўняць, такі наш сонечны свет. Новага пацука я ніяк не мог набыць, паход у краму адкладаўся і адкладаўся на заўтрашні дзень. Каб клетка не зеўрыла пустатою і не патрабавала сабе палонніка, я ўпрыгожыў яе кляновымі лістамі.

      Брат вярнуўся, пабачыў упрыгожаную клетку і сказаў, што ў нашым офісе не хапае кветак.

      14. Лямпачка

      Рознакаляровыя лямпачкі паўсюль. Каляды, Новы год, Стары Новы год. Як жа без аблямпленых ёлак? Што за ёлка без зіхатлівых зашклёных агеньчыкаў? Маністы з лямпачак у кожнай крамнай вітрыне, у кожным бары, у вакне кожнай установы, у кожнай рэстарацыі…

      Выходжу на пляц Незалежнасці і ледзь не слепну ад стракатага ды мігатлівага святла святочных лямпачак. Гэта я для тэатральнага эфекту сказаў «ледзь не слепну». Загаварыўся. Падумалася, што такое ззянне-зіхаценне крыху раздражняе. У такім непераборлівым выкарыстанні лямпачак бачыцца безгустоўнасць, але аслепнуць ад іх не аслепнеш. Аслепнуць можна ў жніўні ад італьян-скага сонца. Ад яго мае вочы так балелі, нібыта ў іх пяску панасыпалі. У гарадку Гаета я зайшоў у аптэку, зняў акуляры і нічога не сказаў. Маладзенькая прадавачка без слоў усё зразумела і дала мне кроплі. Там жа ж, у невялічкай аптэцы, я прамыў вочы, і мне зрабілася значна лягчэй, і свет стаў не такі пякучы ды жорсткі.

      Я гуляў па сонечнай Гаеце і спыніўся

Скачать книгу