Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 15

Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля

Скачать книгу

новую купюру беларускіх грошай і, трымаючы між двума пальцамі, вялікім і ўказальным, працягнуў грашовую банкноту школьніку. Хлопчык паслухмяна ўзяў.

      – Так, давай хуценька, адна нага – тут, другая – там. Рэшту возьмеш сабе, – па-гаспадарску распарадзіўся Віктор.

      Хлопчык згодна матнуў галавой зверху ўніз, развярнуўся і нетаропка, з той жа хуткасцю, што і да сустрэчы з Вікторам, пайшоў ад альтанкі ў бок вуліцы. У руцэ ён трымаў грошы.

      – Ты паглядзі… ледзь ходзіць, дагнаць бы ды даць пендаля пад зад, – нецярпліва бубніў Віктор. – Піць хачу!

      Віктор абагаўляў кока-колу. З салодкіх напояў ужываў выключна яе. Нешта ў гэтым напоі адчувалася амерыканскае, прасунутае, перадавое.

      – Ды пачакай крыху, зараз прынясе, – абыякава супакойваў кампаньёна Саша.

      Час ішоў. Віктор паглядаў на гадзіннік, аблізваючы сасмяглыя вусны. Прайшло больш за дваццаць хвілін. Хлопчык з кока-колай не вярнуўся.

      – Ён не прыйдзе, – сказаў Саша. – Не ўбачыць табе ні грошы, ні кока-колы… стопудова.

      Сашу разбіраў смех.

      – Во гадзёныш! – кіпеў Віктор. – А вочкі бачыў? З яго б святых пісаць.

      – Н-д-а-а, дзе-е-ткі пайшлі, – цягнуў Саша і глядзеў на праход між дамамі, дзе знік школьнік з грашамі.

      – Куды глядзіць школа?!

      – А ведаеш, пацан, як вырасце, абавязкова павінен адкрыць гандлёвую фірму. У гэтым бізнесе яго чакае вялікая будучыня! – смеючыся, захоплена падсумаваў Саша.

      Не дачакаўшыся кока-колы, кампаньёны на старым Вікторавым «Пежо» паехалі ў офіс. У офісе Віктор таропка наліў з пластыкавай бутэлькі поўны стакан звычайнай вады і вялікімі глыткамі высмактаў да дна. Палягчэла. Усеўся за стол, завалены паперамі.

      Офіс Віктора і Сашы знаходзіўся ў паўпадвале. Некалькі прыступак спускаліся ўніз да цяжкіх металічных дзвярэй. Зверху над прыступкамі навісаў самаробны казырок з барвовай металачарапіцы. Над казырком замацаваліся разнастайныя і разнавялікія шыльды з гучнымі назвамі паўпадвальных прадпрыемстваў: МП «Сатурн», Мартынюк і К ( пад літарай К хаваўся намёк, што нехта Мартынюк валодае цэлай кампаніяй), ЗАО «Высокае неба». Да неба адсюль было далёка, затое арэнда каштавала танна. Офіс уяўляў сабой пакой метраў пятнаццаць з трыма сталамі, прыціснутымі грувасткімі камп’ютарамі, закладзенымі паперамі. Накладныя, бланкі дамоў, рахункі-фактуры, каталогі коштаў грувасціліся стосамі. Два сталы належалі Віктору і Сашу, трэці бухгалтарцы. Бухгалтарка, маладая, замужняя жанчына, што заўсёды і ўсюды спазнялася, ніколі не магла толкам звесці дэбет з крэдытам. То ў яе губляліся рахункі-фактуры, то забывалася ўнесці звесткі аб продажах, то яшчэ нейкая трасца. Нахмурыўшы лоб, яна ўвесь час засяроджана і дзелавіта шчоўкала па калькулятары, збіваючы лічбы, замазвала белай замазкай з дробнай бутэлечкі напісанае ў паперах і ўносіла новыя паказчыкі, праз некаторы час замазвала замазанае і зноў выпраўляла. Віктор у здзелкі закладаў добры кавалак навару, а частку ўгод праводзіў

Скачать книгу