Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 12

Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля

Скачать книгу

ага… канечне, добра, што ты маму паправіў, мама ў цябе неадукаваная… я трыццаць гадоў эканамістам працавала! А гэтая… у шаўкаграфіях яна добра разбіраецца, а дома парадку няма. Адразу відаць бесталкоўшчына… Ой, сын, не ведаю… Ды на цябе ж любая дзяўчына загледзіцца. Ты і бізнесам займаешся, і так з сябе мужчына відны.

      Валянціна Іванаўна ўзняла цёплы пагляд уверх на сына, вышэйшага за яе на галаву. Яе агарнула замілаванне ад сынавай, як ёй здавалася, пекнаты. Віктор важна, з самазадаволенасцю, падмацаванай мамінымі дыфірамбамі, пераступіў з нагі на нагу, вальяжна пагуляў у руцэ ключамі ад машыны. Сутулы, адно плячо вышэй за другое. Залысіны на Вікторавай галаве распаўсюджваліся ўглыб, паступова знішчаючы бляклыя шэрыя валасы. Невялікія, блізка пасаджаныя к пераноссю вочы і доўгі кручкаваты нос дапаўнялі партрэт віднага з сябе мужчыны. Мама не магла на яго налюбавацца.

      – Так, мама, пайшлі ў машыну, няма часу. Іншым разам пагаворым, – загадаў Віктор.

      Мама кароткімі нагамі, падобнымі на перавернутыя ўніз горлам бутэлькі, адбіваючы ўпэўнены крок, пашыбавала да аўто сына-бізнесмена.

      5

      Прамінуў месяц. Мама Віктора на кватэры не з’яўлялася. Гэтыя абставіны пасля знаёмства з Валянцінай Іванаўнай Веру больш не засмучалі. Віктор з галавой сышоў у справы бізнесу. Адна за адной пасыпаліся замовы на прадуктовыя пастаўкі. Ён днямі праседжваў у офісе. Дадому прыходзіў позна вечарам, стомлены і негаваркі…

      У адзін з пагодлівых веснавых дзён Вера паехала ў горад купляць шпулькі нітак. Новая замова на сукенку, пакроеная і змётаная, вісела ў шафе. Вера з кавалачкам тканіны ад рэшткаў крою выправілася ў ЦУМ, каб падабраць швейныя ніткі патрэбнага адцення. У аддзеле фурнітуры, як вавёрка ў коле, круцілася прадавачка. Розных формаў і памераў гузікі, замкі-маланкі, цясёмкі, ніткі, карсажныя стужкі і іншыя дробязі праходзілі праз яе рукі. Вера спынілася ля вітрыны, паклала на шкляны прылавак каснікі ад крою і, углядаючыся ў катушкі пад шклом, папрасіла прадавачку:

      – Пакажыце мне, калі ласка, другую катушку ў верхнім шэрагу.

      Прадавачка падала невялікую, роўна зматаную на кардонны стрыжань катушку. Вера прыклала ніткі да тканіны і сумнеўна надзьмула вусны.

      – Не падыходзіць. Давайце цямнейшую, тую, што побач. Прадавачка падала чарговую.

      – І гэта, на жаль, не падыходзіць. Што там яшчэ? – напружана ўглядалася Вера ў шкляны прылавак, шукаючы ідэальнае адценне да тканіны.

      Прадавачка дастала пяць катушак рознакаляровых нітак, дэманстратыўна расклала перад Верай і разважліва сказала:

      – Я думаю, гэта надоўга. Выбірайце. А мяне пакупнікі чакаюць.

      Прадавачка маланкава і беспамылкова вызначыла ў Веры даставучую асобу ў падборы адценняў, аматарку дасканаласці. Вера памусоліла ў руках няроўны тканевы каснік, уражаная, наколькі іншыя ніткі не пасуюць па колеры. Узяла катушку, тую першую, што агледзела з самага пачатку, і пайшла да касы. Аплачаныя ніткі перакачавалі з прылаўка

Скачать книгу