Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 9

Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля

Скачать книгу

гэта… я хацела, хацела сказаць… Рыта.

      – Я магу зайсці? – насуплена спытаў Цімафей.

      Ён мужна зносіў непрыемную сцэну, быццам ён іншапланетнік. Не першы раз трапляў у падобную сітуацыю.

      – Канечне, Цімафей, праходзьце калі ласка, – Вера разгублена звярталася да падлетка на «вы».

      Цімафей зайшоў у пярэднюю. Вера адводзіла вочы, каб схаваць у іх здзіўленне. Цімафей глядзеў насуплена, але ўпэўнена. Ён не губляўся ў краіне белых людзей. У яго была надзейная апора – мама Рыта. Але ледзь улоўны смутак залёг ў глыбіні вугальных вачэй. Ён тут чужы.

      – Можа быць, гарбаты? – прапанавала ўпалым голасам Вера. Яна не ведала, як рэабілітавацца за свае дурацкія паводзіны. Зладзіла сцэну з пулятымі вачамі: «Цё-ё-ма?!»

      – Не, дзякуй. Мне трэба ехаць дамоў, сястру з садка забіраць, – буркнуў Цёма.

      – Я зараз… хвілінку пачакай, – паспешліва прамовіла Вера і панеслася да шкатулкі, ляпнула адкінутай накрыўкай, ухапіла долары і электравенікам вярнулася да Цімафея, працягнула яму грошы. – Тут падлічана… якраз колькі я павінна заплаціць, без рэшты. І вось што, Цімафей, – нарэшце Вера саўладала з разгубленасцю і пацвярдзелым голасам дала даручэнне сыну кватэрнай гаспадыні: – Перадай, калі ласка, маме, што прыходзілі з ЖЭСа. Нешта там падпісаць трэба, няхай ім патэлефануе.

      – Я перадам, – бліскануўшы з-пад смуглявага ілба бялкамі вачэй, паабяцаў Цімафей.

      Ён узяў грошы ў шырокую далонь, паспешліва развітаўся і, крутнуўшыся ў пярэдняй, хутка знік за дзвярамі. Узрушаная, Вера пайшла ў залу.

      «Я сапраўдная клуня. Трэба ж было беднага хлопца ў такую няёмкую сітуацыю паставіць. – Злуючы на сябе, яна плюхнулася ў крэсла. – Мулат… і што цяпер? Яму ж непрыемна, калі на яго пуляюць вочы як на дзіва… – упікнула сябе Вера. – А ён сімпатычны, напэўна дзяўчатам падабаецца», – на вусны набегла прыемная ўсмешка…

      Здараецца, беларускі нараджаюць дзяцей ад чарнаскурых афрыканцаў, студэнтаў, што прыязджаюць у Беларусь за адукацыяй. Маладосць, каханне, жарсць – і на свет з’яўляецца цемнаскурае немаўля.

      Дзеці-мулаты растуць, вучацца ў школе, сталеюць. Іх выхоўваюць беларускія мамы і бабулі. Ім незнаёмы афрыканскае пякучае сонца, традыцыі і жарсці гарачага кантынента. Яны дзеці беларускай восеньскай смугі, туманаў і дажджоў, зімовага холаду і белай завірухі. Яны выраслі на беларускай глебе, склаліся як пазл з мясцовых звычак і адметнасцяў. Па сутнасці яны – беларусы. Але ім няўтульна на радзіме. Стаўшы дарослымі, яны знікаюць. Напэўна, з’язджаюць туды, дзе на колер іх скуры ніхто не зверне ўвагі. І дзесьці там за мяжой жывуць мулаты з беларускай душой…

      4

      Мінаў час, аднастайна адлічваючы месяц за месяцам. Сумеснае жыццё з Вікторам перайшло паўгадавы рубеж. Але кардынальна нічога не змянілася. Тая ж нявызначанасць. Віктора, здаецца, усё задавальняла. Ён прызвычаіўся да прыгатаваных у час вячэраў, адпрасаваных сарочак. Успрымаў клопат аб сабе як належнае. Веры даводзілася паспяваць на

Скачать книгу