Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж страница 10

Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж

Скачать книгу

скасавання дамінацыі магнатэрыі, што адкрыла дарогу павелічэнню ўплываў шляхты.

      Гэтае ўзмацненне палітычнага значэння шляхецкага саслоўя ў структуры дзяржавы паляпшала для яе ўмовы для пашырэння землеўладанняў і набыцця таннай працоўнай сілы. Менавіта шляхта ўсё мацней дабівалася стварэння магчымасцей для больш эфектыўнага і прыбытковага гаспадарання на “ўласным двары”. Гэта асабліва добра было відаць у сельскай гаспадарцы. Доўгі час яна развівалася ў форме, прынятай у ранейшыя часы – асадніцтве на нямецкім праве. Пад канец XV ст. паявіліся выразныя тэндэнцыі павелічэння феадальных уладанняў. Адбылося падзенне вартасці грошай пры адначасовым росце жыццёвых патрэб рыцарскага саслоўя. Чыншавага падатку, які да гэтых пор плацілі сяляне сваім панам, перастала хапаць. Каб палепшыць фінансавае становішча, падымаліся стаўкі павіннасцей і пашыраліся абшары землеўладанняў. Якраз з канца XV ст. у гаспадарчым жыцці Польшчы зацвярджаецца фальваркава-паншчынная гаспадарка, якая тры наступныя стагоддзі з’яўлялася дамінуючым элементам у структуры сельскагаспадарчага жыцця краіны.

      Падобныя працэсы ахапілі ў тыя часы і значную частку суседніх краін. Па вялікім рахунку, уся Цэнтральная і Усходняя Еўропа ўваходзіла ў перыяд развіцця паншчыннай гаспадаркі. Гэтыя перамены абышлі бокам Заходнюю Еўропу, дзе “першую скрыпку” грала мяшчанства. У выніку ў эканамічным развіцці еўрапейскага кантыненту паўстаў своеасаблівы дуалізм. Гэтыя два светы не супернічалі паміж сабою, а наладзілі супрацоўніцтва, давёўшы яго да пэўнай ступені ўзаемазалежнасці. Першапачаткова сельскагаспадарчыя краіны атрымлівалі з такога стану рэчаў больш непасрэдных выгодаў. Аднак з часам аказалася, што менавіта Захад развіваецца больш хутка ў эканамічным плане. Спецыялізацыя Польшчы як сельскагаспадарчай краіны паставіла яе ў залежнасць ад замежнага капіталу.

      Паспяховае развіццё фальваркава-паншчыннай гаспадаркі было ўзаемазвязана з паступовым ростам прыгоннай залежнасці сялян ад шляхты. З цягам часу гэта прывяло да падзення ўзроўню жыцця сялянства і, як наступства, да абмежавання попыту на тавары, якія вырабляліся ў гарадах. Вытворчасць тут пачала губляць стымулы для развіцця. Вынікі сталі відочныя толькі ў пазнейшыя часы, калі выраб прадукцыі на месцах альбо ўпаў, альбо трапіў у залежнасць ад замоваў шляхты. Пагаршэнне становішча сялянства пацягнула засабой і іншыя наступствы, якія адыгралі грамадную ролю ў будучыні. Так, адпрацоўка паншчыны з’яўлялася адным з найменш эфектыўных відаў працы. Яна выконвалася пад прымусам, які не меў нічога агульнага з матэрыяльным стымуляваннем. Нягледзячы на тое, што вялізныя абшары, якія займалі шляхецкія і магнацкія фальваркі, гарантавалі адпаведна значныя прыбыткі, вядзенне экстэнсіўнай гаспадаркі ў іх давала меншыя зборы ўраджаю, чым у краінах, дзе паншчыны не было. Насуперак агульнапрынятым сцвярджэнням, сельская гаспадарка Польшчы не была ў першых шэрагах на міжнароднай

Скачать книгу