Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 2

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова

Скачать книгу

яшчэ:

      – Дарога…

      Гэта таксама не навіна, вядома – трэба ехаць у Беласток.

      І недавер да варажбіткі адбіваецца на твары.

      І тут навіна:

      – Ты паедзеш у горад, у якім нарадзілася. Надоўга. Назаўжды.

      – Што? Што я там буду рабіць?

      – Жыць.

      – Чаму?

      – Зоркі так склаліся.

      Якія зоркі? Варажылі па картах.

      Выйшла ў калідор. Прыйшла чарга сяброўкі.

      – Змяні стаўленне да мужа – і ўсё зменіцца, а ўсе праблемы ў вас пачаліся з адной п’янкі, – даносілася з кухні.

      – З якой п’янкі?!

      – З п’янкі, якая была ў вас дома.

      Чакала сяброўку. У вітальні ўжо былі іншыя жанчыны, якія жадалі ведаць сваю будучыню. І быў нават адзін вельмі сумны мужчына з выглядам загнанага аленя.

      – Дарма схадзілі, – сказала сяброўка, калі пасля палілі ў халодным парку. – Нічога яна не распавяла.

      І вось Беласток, гіпермаркет, на далоні «водар свята». Шкляны падсвечнік. Купіць чырвоныя свечкі – і ў дарогу з водарам свята ў кішэні.

      – Мяне там чакаюць. Я прывязу водар свята.

      Чэргі на польска-беларускай мяжы. Мытнікі трасуць торбы, узважваюць прадукты. Людзі нервуюцца. Холадна, золка. Мокры снег. Адліга.

      Мінск. Чыгуначны вакзал са святочнай ёлкай, шары на ёй грукаюцца адзін аб адзін ад ветру. Толькі што з’ехаў цягнік да горада, дзе яна нарадзілася. Наступны ў чатыры раніцы.

      І таксісты:

      – Куды едзем, куды едзем?

      – Вы туды не возіце, куды я еду.

      – А вы скажыце, можа, возім.

      Сказала.

      – 100 даляраў – і паехалі.

      Паехалі. Таксіст нават прапанаваў плед – вось яна, утульнасць. Вось дарога да свята, цяпла і супакою. А водар свята ў кішэні.

      Снег. Сасна пры дарозе. Шлагбаум. Назва станцыі – Хорбарава, – ёсць у гэтай назве нейкае трывожнае абяцанне. Але назва толькі на імгненне з’яўляецца ў святле фар. І знікае.

      Таксі праязджае чыгуначныя рэйкі, шлагбаум. Да горада, дзе яна нарадзілася, застаецца зусім недалёка.

      Назад не павернеш. Назад таксі паедзе без яе, а цёплы плед застанецца на пустым месцы пасажыра. Яна верыць, што наперадзе свята, што праз год можна пасадзіць жывую елку ў двары, што кот будзе спяваць песенькі, вецер хістаць дрэвы каля дома, а ў доме (які яна адрамантуе – абавязкова – а як іначай?!) будзе ўтульна і спакойна. І знікне пустэча ў душы і навокал.

18 снежня 2014 года

      Кватэра № 0

      – Ці жывуць тут людзі?

      Маладая жанчына адчыніла шырокія, высокія і цяжкія дзверы і ўбачыла Старую жанчыну. З пад’езда пацягнула холадам, якраз у гэты момант нехта заходзіў з вуліцы, а кватэра была на першым паверсе, першай ад увахода.

      – ЯК ДОБРА, нарэшце ў гэтай кватэры жывуць людзі, – працягвала Старая жанчына. – Вы жывяце тут? – удакладніла яна.

      – Так,

Скачать книгу