Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 6

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова

Скачать книгу

юбілеі школы двоечнікаў не збіраюць, факт.

      А «Дошкі ганьбы» пры СССР былі значна цікавейшымі за «Дошкі гонару» і выклікалі больш рэфлексій.

      Дзіцячы працоўны лагер

      У вёску Рудня Шлягіна, якая ўжо не існуе пасля чарнобыльскай катастрофы, нас везлі з Гомеля спачатку па рацэ – па Сажы на ракетах – «падводных крылах». Пасля на грузавіках. Калі прывезлі, патлумачылі, што ў нас быў спецрэйс, а так сюды толькі на самалётах-кукурузніках можна даляцець, таму бацькоў не варта чакаць у госці падчас працоўнага лагера.

      Нам было па 13 гадоў. Мы палолі моркву. Капаніцамі капанічылі траву і выдзіралі рукамі.

      Мы жылі ў былой царкве, дакладней капліцы, якая стаяла пры могілках. Справа ад царквы былі могілкі з крыжамі. На крыжах – белыя вышытыя ручнікі. Яны варушыліся ўначы пад ветрам. У 1981 годзе я, страшна далёкая ад народнай культуры, была ўпэўненая (і не толькі я), што ручнікі адмыслова навязалі на крыжы, каб палохаць нас, каб страшна было ісці ў прыбіральню ноччу. А прыбіральня была, нават не ведаю як сказаць… збоку, каля… могілак, але яна была практычна на саміх могілках.

      Каля ўвахода ў царкву была яшчэ адна асобная магілка – за агароджай. Мне мясцовая дзяўчынка патлумачыла, што тут падчас вайны чалавека бомбай забіла. І так забіла, што пахаваць тое, што засталося, давялося тут, адразу на месцы. Пахавала адна добрая жанчына, якая і да гэтага часу даглядае (на момант 1981 года).

      З мясцовых жыхароў я закантактавала з адной дзяўчынай, якая размаўляла быццам бы па-руску (яна так сама думала), але так, што я не ўсе словы разумела. Яна паведаміла мне ўрачыста, што ў іх школе ёсць настаўнік, які «говорыць толькі па-беларуску» і так «смешна». І, магчыма, ён нават паэт. Хто б гэта мог быць? Хто гэты беларускі паэт? Хто гэты адважны чалавек сярод балот? Падумайце – вёска Рудня Шлягіна, 1981–1982. Хто з адраджэнцаў апошняй хвалі там настаўнічаў?

      Па начах мясцовыя лезлі ў вокны царквы, як героі «Вія». Мы спрабавалі бараніцца. Пад канец працоўнай змены ўсе вокны нашай капліцы былі забіты дошкамі. Шкла не было ўжо.

      Увесь гэты час з намі была класная – выкладчыца ангельскай мовы. Спала яна таксама з намі ў адным памяшканні. Па начах я класную палохала: прапаноўвала ўявіць, што яе раскладушка стаіць якраз на тым месцы, дзе ў царкве ставілі труну. І, відаць, так яно і было. Класная вішчала, падскоквала і спрабавала перасунуць раскладушку. Марна.

      А калі падумаць – у нас маглі быць і летнія моўныя курсы. А маглі б вывучыць мову, ці нават мовы – беларускую і ангельскую. Вёска Рудня Шлягіна стала ахвярай глабальнай тэхнагеннай кастрофы СССР. І ангельскую мову з нашага класа ведаюць толькі тыя, хто з’ехаў за мяжу. А такіх у нас шмат. Дырэктар нашай школы – фізік Раальд Зянонавіч Грахоўскі – памёр ад анкалогіі, вярнуўшыся пасля працоўнага дзіцячага лагера, які адбыўся адразу пасля красавіка 1986 года.

      Навошта гэта было? Хто прыдумаў дзіцячыя працоўныя лагеры, падобныя на «хімію»? Не разумею настальгіі па СССР.

      А ў

Скачать книгу