Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 10
– А як твая дачка? – спытала я ў яе. Дачка выйшла замуж у Амерыку. Пазнаёмілася з мужам, марскім афіцэрам, у Эміратах, дзе спявала ў бары.
– Запісалася на кастынг… Паедзе голас спрабаваць, упершыню самастойна 500 кіламетраў да Лос-Анжэлеса. А правілы руху адрозніваюцца ад нашых, там на чырвонае зусім нельга паварочваць. Гэта дачка мне сказала: «Мама, прыблудныя сабакі забіраюць усё кепскае, калі іх прытуліць».
Лена распавяла, што цяпер працуе на фірме, якая гандлюе сілікатнымі блокамі, а ў музычнай школе толькі на 0,5 стаўкі.
І слушна зрабіла: працу трэба мяняць час ад часу; калі нехта кажа пра працу «мы адна сям’я», гэта насцярожвае і хочацца сказаць: «Праца – не сям’я, так не бывае». Гэта проста маніпуляцыі, каб знішчыць дыстанцыю, каб пасля на правах «блізкага чалавека» лезці ў душу і там таптацца.
І яшчэ я паказала ёй мансарду, там гарышча раней было, а мы падлогу зрабілі.
– А вось тут мы з табой шукалі патаемныя куткі… Тут васількі сушылі.
Была ў нас такая гісторыя з васількамі. У 1978 годзе ў аптэцы мы прачыталі аб’яву, што за кілаграм здадзеных васількоў даюць 10 рублёў. Яшчэ там быў таямнічы «лікаподзій», за кілаграм якога давалі 15 рублёў. Цяпер можна набраць слова ў Google і даведацца, што такое лікаподзій, а тады такой магчымасці не было, і мы заняліся нарыхтоўкай васількоў. Васількі раслі ў полі на другім беразе Дняпра. Кожную раніцу мы адчаплялі лодку ад цяжкога ланцуга, пераплывалі на той бераг, збіралі васількі. Пасля сушылі на гарышчы. Так прайшло лета. У выніку было расчараванне. У аптэцы нам сказалі, што, каб атрымаць грошы, трэба здаць кілаграм пялёсткаў васількоў… На гэтым усё. Я і цяпер не ведаю, ці магчыма набраць кілаграм сухіх пялёсткаў васількоў. А расчараванне зрабілася нашым спадарожнікам назаўжды.
– Вось тут мы сушылі васількі, – прамовіла Лена, – як мне цяпер адсюль спусціцца? Баюся вышыні.
На развітанне яна яшчэ раз нагадала:
– Пабачыш сабаку – тэлефануй.
– А што ты ад яго хочаш?
– Накармлю хаця б, а можа, і сабе вазьму, калі ён са мной пойдзе.
Вось так – літасць і лютасць, розніца ў адну літару.
У мяне на дыску засталося чатыры непрагледжаныя фільмы з Джорджам Клуні. І яшчэ меліса на градах. Меліса пахне лімонамі, і сны ад яе чароўныя, зялёныя, як ад мяты, але з больш фантастычнымі сюжэтамі.
Віленскі каменны кот – надзейны і трывалы
Вільня. Час, калі квітнее ліпа.
– Гэта вельмі файныя рэчы, яна вельмі любіла добра апранацца і набывала адзенне толькі ў добрых крамах, – кажа мне жанчына ў сэканд-хэндзе. – Вось, – працягвае яна і паказвае рукой на цэлы шэраг адзення.
«Ну вось, – думаю я, – любіла добра апранацца, а пасля… Што адбылося?»
– І што здарылася з ёй? Чаму так шмат рэчаў?
Гандлярка сэкандам глядзіць на мяне, як ацэньвае – ці варта казаць тое, што ёсць,