Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 12
– Помнік вялізны…
– Так. З валуна ў 15 тон атрымаўся кот вагой у 10 тон, яго вышыня 2,7 метра, шырыня 1,5, таўшчыня 1,5 метра. Мае на спіне 13 паскаў. На вялікі жаль, вандалы час ад часу спісваюць гэту скульптуру. Яе ўжо адмывалі некалькі разоў. Але ёсць людзі, якія падыходзяць і гладзяць фігуру ката.
Вільня, Aguonų g. Вельмі сумны і самотны выгляд у гэтага ката – ён плача, бо гэта кот, у якога памерла гаспадыня.
– Хто рабіў скульптуру?
– Аўтарка сульптуры Ksenija Jaroševaitė. А сквер называецца скверам Jurgi Ivanauskaitė. А ката вырашылі не падпісваць, бо каты гуляюць самі па сабе. Ён і выглядае так, быццам выйшаў пагуляць.
– А дзе ўзялі вялізны валун?
– Валун знойдены амаль на другім канцы Літвы, у Келмскім раёне (Kelmė), ля вёскі Pašiaušė.
– А пра што творы Юргі?
– У двух словах цяжка пераказаць. Сюжэты складаныя, з жыцця мастацкай і калямастацкай багемы, рок-музыкаў і г. д. У цэнтры самага вядомага рамана «Вядзьмарка і дождж» гісторыя кахання дзяўчыны і ксяндза. Апроч усяго, Юрга напісала дакументальную трылогію пра Тыбет. Зрэшты, Тыбетам і будызмам прасякнуты ўсе яе творы.
«Бывайце, жывіце свабоднымі!» – жадае мне Хрысціна.
Гульні з морам
Восень у Адэсе – на беразе мора. Я фатаграфавала, але не ўсё. Распавяду пра тое, што не фатаграфавала. Медуз дакладна не фатаграфавала, бо яны былі ўжо нежывыя, хаця і ў мёртвым стане захоўвалі прыгожосць.
Медузы, шмат медуз, вялікіх, дарослых і нават старых, з прыкметамі былой дасканаласці і свабоды, якую мелі ў глыбіні мора.
Спачатку не адрознівала мёртвае ад жывога – спрабавала закідваць, вяртаць у мора медуз, якія захавалі, яшчэ не страцілі колер – блакітны і фіялетавы. Не дапамагала, яны ўжо не плылі. Пасля зразумела: вялікая дарослая медуза на беразе – ужо нежывая. Хвалі марскія, хвалі жыцця забілі яе. А можа, яна спакойна памерла ў моры і хвалі толькі выкінулі яе на бераг, канстатуючы канец жыцця, завяршаючы цыкл?
Марскі вецер выносіць – рэальна выносіць з галавы рэшткі ілюзій, рэшткі шматгадовых падманаў і самападманаў. Разумееш: можна жыць і з кракадзілам у ваннай, галоўнае – кантраляваць сітуацыю самой, каб не кракадзіл дыктаваў умовы.
Мора пасля начной навальніцы мутнае, адступіла, і дзеці збіраюць мідыі і рапанаў. Варона дзяўбе ракавіну малюска, выцягвае мяккае цела.
Мора адступіла, і я пагуляла па дне марскім. Упершыню ў жыцці знайшла на пяску ракавіну рапана, ружовую ўсярэдзіне. Раней іх толькі ў акварыумах бачыла і ў наборах, што прадаюцца, каб пасля прыкладаць да вуха і «чуць шум мора». І яшчэ некалькі знайшла жывых рапанаў – кінула ў мора.
Вучылася рабіць надпісы на пяску і разлічваць інтэрвалы паміж хвалямі – паспяваць напісаць так, каб хваля прыгожа злізала тэкст. Зрабіць