Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 4

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Закруціўшыся ў халат, з ключамі ў руках – у стылы пад’езд і да суседкі.

      Яе быццам чакалі ў гэтым невялікім пакоі з пустым акварыумам, з адшліфаванымі морам каменьчыкамі і сухой марской зоркай – дыскападобнае цела, да якога прымацаваныя пяць промняў-рук.

      – Ад мужа застаўся акварыум… Ён вельмі любіў акварыумы. Гэта апошні, астатнія аддала ў дзіцячы дом. Ведаеце, да вайны я працавала ў дзіцячым доме, не тут, не ў Мінску, у Гомелі, мы паспелі эвакуявацца разам з дзецьмі. Калі збіралі дзіцячы эшалон, начальства казала, што прадукты браць не трэба, што ўсё дададуць «на месцы»… Яны яшчэ шмат чаго казалі і абяцалі, але сэнс усіх прамоваў быў у тым, што прадукты не трэба браць з сабой, што дзяржава паклапоціцца…

      Я была маладая, але здолела дамагчыся таго, што ў наш вагон далі прадукты. Мы доўга ехалі, ні на якім «месцы» нам нічога не далі, і з нашага вагона карміўся ўвесь эшалон.

      Я працавала з наймалодшымі дзецьмі. Мы іх вучылі па сістэме Фрыдрыха Фрэбеля.

      – Па гэтай сістэме выхоўвала сваіх дзяцей Марыя Апанасаўна Багдановіч, маці паэта.

      – Сістэма была моднай і да вайны, яе практыкавалі і ў нашым дзіцячым доме, а пасля… Усе сістэмы зніклі і засталася адна савецкая педагогіка.

      – Я прыйшла, бо вы сказалі прыйсці, калі будзе страшна. Я сапраўды адчула нешта такое… Мне стала страшна. Чаму вы спыталі, ці жывуць тут людзі, калі прыйшлі да мяне. Гэта кватэра нумар адзін, хіба ў ёй не жылі людзі?

      – Што вы адчулі?

      – Пахі… Пах мужчынскай парфумы, якога не павінна было быць. Рэзкі пах мужчынскага адэкалону і тытуню.

      – Так, так, як раней казалі, мужчына мусіць быць чыста паголены і крыху п’яны.

      – Наконт «п’яны» я не ўпэўненая. Але пах быў, быццам бы чалавек побач, а нікога не было.

      Сухая марская зорка ў акварыуме на імгненне нагадала калядную зорку, але толькі на імгненне. І яна згадала, што некаторыя віды марскіх зорак выварочваюць свой страўнік вонкі, каб ахутваць і пераварваць ахвяру-малюска.

      – Гэта кватэра… можна сказаць, што гэта кватэра нумар нуль, нумар адзін на ёй з’явіўся якраз перад тым, як вы з’явіліся ў гэтай кватэры.

      – Кватэра нумар нуль?

      – Так, былі такія кватэры… дзе людзі, якія супрацоўнічалі з КДБ, сустракаліся са сваімі куратарамі.

      – У кватэрах? Навошта?

      – Для таго, каб ніхто не заўважыў. Чалавек сярод белага дня не заходзіў у будынак КДБ, а паварочваў у арку, забягаў у пад’езд і – шмыг у першыя ж дзверы. Ці мала хто да каго ідзе, можа ў госці, можа па справах.

      – Так, па справах.

      – І гэта кватэра была менавіта такая, пакуль не з’явіліся вы, і ведаеце што, я зраблю вам падарунак.

      – Ой, што вы, што вы, не турбуйцеся.

      – А гэта і не зусім мае падарункі, гэта дарункі ад Фрыдрыха Фрэбеля. Для развіцця дзіцяці ў самым раннім веку Фрэбель прапанаваў шэсць «дарункаў». Першым з’яўляюцца мячыкі.

      – А для чаго яны, мячыкі?

      – Каб выхавацель мог

Скачать книгу