Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 19

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк Галерэя «Б»

Скачать книгу

ў якасці рухаючай сілы апавяданьняў, ён мае таксама значна больш істотнае падабенства да неўміручай кнігі вялікага тасканца. Як і Бакача, Глёбус ахапіў сваёй увагай шырокую галерэю самых розных грамадзкіх постацяў і тыпаў. „Дамавікамэрон“, як і „Дэкамэрон“, гэта спроба выявіць сугучную свайму часу „чалавечую камэдыю“. Твор тасканца адзначыў канец Сярэднявечча і пачатак Рэнэсансу ў Італіі. Аповеды Глёбуса, будзем спадзявацца, адзначылі канец панурай эпохі homo sovieticus’а і пачатак нацыянальнага рэнэсансу ў Беларусі.

      Кніга, як было згадана, прайшла незаўважанай у Беларусі. Магчыма таму, што зьявілася ня ў лепшы час для літаратуры наогул, калі большасць людзей заклапочана эканамічнай, а не літаратурнай, рэчаіснасьцю. А магчыма таму, што зьявілася ў беларускай літаратуры заўчасна, спрабуючы як мага хутчэй скрышыць бастыёны эстэтычных схільнасьцяў мінулай эпохі. У любым разе, толькі ў адным месцы „беларускай віртуальнай культурнай прасторы“ кнігу Глёбуса прынялі з энтузіязмам і задавальненьнем: якраз у Беластоку, дзе кніга друкавалася пабеларуску, а цяпер выходзіць у перакладзе на польскую мову. Некаторыя выразы з „Дамавікамэрону“ сталі чымсьці накшталт своеасаблівых пароляў, якія выклікаюць культуралягічныя і этналінгвістычныя асацыяцыі, а таксама выбухі дэкамэронаўскага сьмеху сярод беластоцкіх беларусаў (тых, зразумела, хто яшчэ ў стане чытаць па-беларуску). Іх група нешматлікая, але затое заўзятая. Доказам – гэтае выданьне.

Прага, травень 1998Пераклад „ARCHE” з польскай мовы

      Настальгія па савецкай гарчыцы

      Нарадзіцца ў Полацку ў Беларусі – гэта падобна, як у Гнезьне ў Польшчы. Бо Полацак быў калыскай беларускай дзяржаўнасьці, як Гнезна – польскай. Полацак ганарыцца саборам Сьвятой Сафіі з ХІ ст. і Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыром з ХІІ ст., Гнезна – гатычнай катэдрай ХІV ст. з славутымі дзьвярыма. На працягу стагодзьдзяў абодва гістарычныя цэнтры страцілі свой даўні бляск і сёньня зьяўляюцца адно правінцыйнымі гарадамі сярэдняга памеру, якія няшмат значаць у палітычным, культурным ці эканамічным пэйзажы сваіх краінаў. На гэтым іхнае падабенства сканчаецца.

      Паўстагодзьдзя таму Полацак атрымаў савецкага брата па другі бок Дзьвіны – збудаваны ад нуля горад новых людзей камунізму, Наваполацак, з нафтаперапрацоўчым заводам. Гэта якраз Наваполацак стаўся для пасьляваенных пакаленьняў беларусаў характэрнай пазнакай і сымбалем іхнай сацыялістычнай радзімы, тым часам як Полацак, колішняя крэпасьць крывічоў і сталіца дынамічнага Полацкага княства ў ХІ—ХІІ стст., кануў у бяспамяцтва як месца і паняцьце абсалютна неістотнае для Беларускай ССР. А вось для сталіцы колішняй дзяржавы палянаў нічога падобнага не прыдарылася, і сёньня кожны вучань пачатковай школы ў Польшчы пачынае нацыянальную гістарычную адукацыю якраз ад Гнезна.

      Народжаны ў 1953 г. у Полацку Уладзімер Арлоў, пісьменьнік па прызваньні ды гісторык па адукацыі і схільнасьцях,

Скачать книгу