Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 16

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк Галерэя «Б»

Скачать книгу

асяродзьдзі 1980-х, разрадзіўся ў палітычнай дзейнасьці пачатку 1990-х і ў пазьнейшых грамадзка-культурных мерапрыемствах, якія, дарэчы, салідна падкарэктавалі вобраз беларускай меншыні ў вачах палякаў. Але замест новай паэзіі ці прозы, у 1990-х мы сталі сьведкамі звышпрадукцыі беларускайгістарыяграфіі.

      Можна было б на заканчэньне наважыцца выказаць здогад, чаму ж гэта на нашых беластоцкіх гонях ня высьпелілася хоць каліўца нечага літаратурна падобнага ці паралельнага да мурожных разлогаў „Тутэйшых” і прыдарожных быльнягоў „Бумбамліту”. Адной з прычынаў гэткага стану можа быць наша колькасная нешматлікасьць. Для ўзгадаваньня нечага якасна новага трэба, відаць, каб грамадзтва было большае за пэўную „крытычную масу”, ніжэй якой яно перастае функцыянаваць як нармальны нацыянальны арганізм і працягвае існаваньне адно як рарытэт у батанічным садзе або як цікавінка ў этнаграфічным запаведніку. Магчыма, сёньняшняя наша маса ўжо ўпала ніжэй такой крытычнай адзнакі. Другая прычына, якую я лічу больш верагоднай, можа ляжаць у нашым унутраным неўспрыманьні гораду як асноўнага habitat’у беларускага этнасу адсюль назаўжды. Мы не асвоілі гораду ў такой ступені, як гэта зрабілі нашы менскія суродзічы. А горад жа стварае ня толькі „ўраджайную глебу для прадбачваньняў” (Н. Артымовіч), але й высьпельвае цудоўныя кветкі сумневу й самоты.

Беласток, чэрвень 1997

      Прыручэньне дэманаў

      „Дамавікамэрон“ Адама Глёбуса выйшаў у 1994 годзе ў…

      Але, сапраўды, дзе ён выйшаў? Калі браць фармальна – у Беластоку, бо там быў надрукаваны. Хаця напісаны быў у Менску, а адрэдагаваны ў Вільні. Гэтыя тры месты пазначаныя ў выходных зьвестках выданьня. Але яго цяжка прыпісаць да нейкага пэўнага месца ў традыцыйным сэнсе. У духу канца стагодзьдзя і тысячагодзьдзя, аплеценага павуціньнем Iнтэрнэту, можна было б сказаць, што кніга зьявілася на сэрвэры „беларуская літаратура“, назвы ж трох гарадоў выступаюць тут толькі ў якасьці тэхнічных дадзеных, нечага накшталт кампутарнага адрасу.

      Казус з кнігай Адама Глёбуса яшчэ раз пераканаўча сьведчыць пра тое, якая сытуацыя склалася ў беларускай літаратуры і культуры, паказвае яе „віртуальны адрас“ у часапрасторы, не прыпісаны да пэўнага „абжытага“ месца. Бо няма такога фізычнага месца, дзе беларуская літаратура адчувала б сябе паўнавартасным гаспадаром ці жыхаром. Акрамя беларускай мовы, зразумела. Аднак мова – не фізычная прастора. Але яна ня ёсьць і проста інструмэнтам. Нішто не цэментуе сучаснай беларускай нацыі мацней і не зьяўляецца найважнейшай яе асновай, як мова, нават калі большасьць беларусаў усё яшчэ не ўсьведамляе гэтага факту і застаецца ў атамізаваным і аморфным стане homo sovietiсus’aў. Мова ўсё яшчэ дае беларусам шанец знайсьці шлях да ўласнай тоеснасьці, наноў стацца гаспадарамі шэрых загонаў нічыйнай зямлі, якія сёньня завуцца Рэспублікай Беларусь. Ніякія іншыя нацыянальныя чыньнікі ня могуць і блізка споўніць гэтую ролю.

      Пакаленьне

Скачать книгу