Навелы. Андрэ Маруа

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Навелы - Андрэ Маруа страница 15

Навелы - Андрэ Маруа Электронная кнігарня

Скачать книгу

гэта я з ёю гаварыў не раз. Цікава тое, што яна паверыла ў вобраз. «У тыя гады, – казала яна мне, – я даволі арганічна думала так, як гераіня Дзюма-сына, і мне здавалася вельмі дзіўным выстаўляць напаказ пры поўным святле самае запаветнае, свае душэўныя перажыванні». Дадайце яшчэ, што ў гэтай ролі яна магла распусціць валасы і паказаць свае цудоўныя плечы. Адным словам, гэта было ўвасабленне хараства.

      Дык вось, пасля авацый, у антракце яна адпачывала ў фае. Вакол яе натоўп. Шчаслівая Жэнні сядзела на ўслоне каля Анры Сталя і з натхненнем шчабятала пра сваю перамогу.

      – Вось так, даражэнькі Анры!.. Цяпер мая лодка на вадзе. Ёсць чым дыхаць… Тры дні назад вы мяне бачылі. Дрэнна іграла, праўда?.. Плюхалася, як у лужыне… Танула… Рот быў залеплены… І вось гэты вечар… Збіраю ўсе сілы, скачок – і я на паверхні!.. Скажыце, Анры, а што, калі я правалюся ў апошнім акце, не выцягну да канца? Божа мой, божа мой!

      Увайшоў білецёр і падаў ёй кветкі.

      – Ад каго?.. А! Ад Сэн-Лу… Ваш сапернік, Анры… Занясіце ў маю прыбіральню.

      – Тут вам ліст, мадмуазэль, – сказаў білецёр.

      Яна разгарнула лісток і гучна засмяялася:

      – Гэта ад ліцэіста… Ён мне піша, што ў сваёй школе яны заснавалі Жэнні-клуб.

      – Тады ўвесь Жакей-клуб перабяжыць у Жэнні-клуб, – пажартаваў Анры.

      – Ліцэісты мне падабаюцца больш, чым аматары верхавой язды. О! І гэты канчае паэзіяй… Слухайце, мой друг:

      Даруйце мне, што вершам вам пішу,

      Прабачце за радкі, што я няўмела склаў.

      Я шчыра вас люблю і вельмі вас прашу,

      Каб наш дырэктар гэтага не знаў.

      Міла… да немагчымасці!..

      – Вы будзеце яму адпісваць?

      – Вядома, не! Такое мне на дзень разоў дзесяць прыносяць. Адурэць можна, адпісваючы… Але гэта мяне акрыляе… Паклоннікі ў шаснаццаць гадоў… яны будуць захапляцца мною доўга.

      – Наўрад!.. У трыццаць гадоў яны будуць натарыусамі.

      – А чаму натарыусам нельга мною захапляцца?

      – І гэта яшчэ вам, – сказаў білецёр, падаючы ёй букецік фіялак цаною ў два су.

      – О! Любата!.. Гляньце, Анры… А запіска ёсць?

      – Не, мадмуазэль, запіскі няма… Дзяжурны гаварыў, што кветкі яму паклаў студэнт з Політэхнічнай вучэльні, у форму быў апрануты.

      – Віншую, мая дарагая, – прамовіў Анры Сталь… – Закруціць галовы гэтым іксам у квадраце – справа нялёгкая.

      Яна доўга нюхала фіялкі.

      – Цудоўна пахнуць… Адзіныя знакі ўвагі, ад якіх мне радасна… Я не люблю сытай бывалай публікі, што прыходзіць паглядзець, як я паміраю ў поўнач, гэтак жа, як у поўдзень бяжыць у Пале-Раяль паслухаць, як страляюць з гарматы.

      – Публіку вабіць вострае, – заўважыў Анры. – Так заўсёды было… Крывавыя баі гладыятараў… Каб актрыса праглынула сто іголак, вось быў бы поспех!

      Яна

Скачать книгу