Навелы. Андрэ Маруа

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Навелы - Андрэ Маруа страница 8

Навелы - Андрэ Маруа Электронная кнігарня

Скачать книгу

жа спусцімся і адновім усё, як было. Я не павінна была паказваць вам фамільны архіў. Небарака Аляксандр заўсёды быў супраць і меў рацыю… хоць у гэтым меў рацыю… Што датычыцца вас, пане мой, я вымушана прасіць вас захоўваць абсалютнае маўчанне наконт вашага… так сказаць… адкрыцця.

      – Безумоўна, я не апублікую ні радка без вашага дазволу, лэдзі Спенсэр-Свіфт, ні за што на свеце я не пасмеў бы зрабіць вам прыкрасць. Аднак, павінен прызнацца, што не разумею…

      – І не трэба, каб вы разумелі. Я прашу толькі аднаго – забыць.

      Ён уздыхнуў:

      – Няхай будзе так. Я адмаўляюся ад гэтых успамінаў… і ад маёй кнігі.

      – Вельмі пахвальна і вельмі разумна. Меншага ад француза я і не чакала. А цяпер пагаворым аб іншым. Скажыце, пан Марсена, ці падабаецца вам ангельскі клімат?

      Пасля снедання яны спусціліся ў склеп у суправаджэнні Мілера. Цяжкія дзверцы сейфа расчыніліся. Старая лэдзі ўласнаручна далучыла да скураных каробак і сярэбраных кафейнікаў белы альбом і пакет пажоўклых пісем, перавязаных ружовай стужкай. Пасля чаго Мілер замкнуў сейф.

      – Тут ім ляжаць вечна, – весела прамовіла яна.

      Калі яны вярнуліся, першая група турыстаў, вылезшы з аўтобуса, накіроўвалася ў хол купляць уваходныя білеты і паштоўкі. Мілер падрыхтаваўся разыграць сцэну з партрэтамі.

      – Зойдзем на хвілінку, – прапанавала лэдзі Спенсэр-Свіфт свайму госцю.

      Яна стала ў куток, далей ад турыстаў, але слухала вельмі ўважна.

      – Вось гэта, – сказаў дварэцкі, – сэр Уільям Спенсэр-Свіфт (1775–1835). Ён прымаў удзел у бітве пры Ватэрлоо, быў асабістым другам Велінгтона. Малюнак пэндзля сэра Томаса Лоўрэнса, гэтак жа, як і партрэт лэдзі Спенсэр-Свіфт, жонкі сэра Ўільяма.

      Нейкая дзяўчына, каб лепш разгледзець, жвава высунулася наперад і з павагай прашаптала:

      – Тая самая…

      – Так, – адказаў ціха дварэцкі, – тая самая, што была палюбоўніцай лорда Байрана.

      Старая лэдзі кінула на маладога француза пякучы позірк і з трыумфам прамовіла:

      – Ага, чулі!..

      Часовы прыпынак

      – Самае дзіўна здарэнне ў маім жыцці? – запытала яна. – Вы паставілі мяне ў тупік. У маім жыцці было шмат усякіх здарэнняў і прыгод.

      – І, мабыць, яшчэ будуць.

      – О не! Я старэю, не лятаю арлом пад нябёсамі… Іначай кажучы, мне патрэбен спакой… Мяне цалкам задавальняе, калі я вечарам застаюся адна і магу перачытаць даўнейшыя лісты альбо паслухаць пласцінку.

      – Быць не можа, каб ад вас адвярнуліся кавалеры… Ваш твар захаваў усю сваю прыгажосць, а сляды багатага вопыту і, магчыма, перажытых пакут нават надаюць яму нешта ўзвышанае… Гэта чаруе, прываблівае…

      – Ласкавае слова прыемна чуць… Так, у мяне яшчэ ёсць паклоннікі. Але бяда ў тым, што я ім не веру. На жаль, я надта добра ведаю людзей: пакуль дабіваюцца, гараць як агонь, потым абыякавасць… альбо рэўнасць. І я сабе кажу: нашто мне яшчэ раз ублытвацца ў камедыю,

Скачать книгу