Навелы. Андрэ Маруа
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Навелы - Андрэ Маруа страница 9
Чалавек як быццам нудны. Аднак я ахвотна бавіла з ім час. Ён мне здаваўся надзейным, шчырым. Было тое самае адчуванне бяспекі, што пазней пры першым збліжэнні з маім цяперашнім мужам. Іншыя мае сябры вагаліся, не ведалі, куды ім падацца: у мужы ці ў палюбоўнікі. Балбатні хоць адбаўляй, а яснасці ніякай. З Джэкам іншая справа. Сама думка аб часовай сувязі наводзіла на яго жах. Ён хацеў ажаніцца са мной, завезці мяне ў Амерыку і каб я яму нарадзіла двое дзяцей, прыгажунчыкаў, кучаравых, як ён, з прамымі носікамі, павольнай гутаркай трошкі ў нос, і такіх жа наіўных. Ён быў віцэ-прэзідэнт банка з перспектывай стаць яго прэзідэнтам і гаспадаром. Ва ўсякім разе ў нас было б усё, што нам трэба, і самы раскошны аўтамабіль. Так ён уяўляў сабе жыццё.
Павінна вам прызнацца, я спакусілася. Гэта вас дзівіць?.. Але ж яно зусім у маёй натуры. Жанчыну з характарам складаным, супярэчлівым, вабілі цэльнасць і прастата. Адносіны з раднёй у мяне былі дрэнныя, і, выехаўшы ў Злучаныя Штаты, я б вызвалілася ад прычэпак і прэтэнзій. Пасля некалькіх месяцаў стажыроўкі ў парыжскім філіяле Джэк збіраўся вярнуцца ў Ню-Ёрк. Развітваючыся, я дала яму слова прыехаць туды і выйсці за яго замуж. Заўважце, што я не была яго палюбоўніцай. І зусім не ад упартасці: я б уступіла, каб ён настаяў… А толькі ён не адважыўся. Джэк быў шчыры амерыканскі католік, трымаўся звычаяў строгіх і хацеў са мной павянчацца: касцёл Святога Патрыка, Пятае авеню, шаферы ў жакетах з белымі гваздзікамі ў пятліцы, шаферкі ў муслінавых плаццях… Вядома, я была не супраць такога вяселля.
Мы дамовіліся, што я прыеду ў красавіку. Джэк павінен быў заказаць мне білет на самалёт. Я была так упэўнена, што пералячу акіян на самалёце французскай кампаніі, што нават не палічыла патрэбным яму пра гэта сказаць. У апошні момант я атрымала білет Парыж – Лондан і Лондан – Ню-Ёрк ад кампаніі амерыканскай, якая ў той час прамой лініі да Парыжа не мела. Гэта крыху сапсавала мне настрой, але жанчына я лагодная, вы гэта ведаеце, і, каб не рабіць нікому турбот, згадзілася ляцець з перасадкай. У Лондан я павінна была прыбыць а сёмай гадзіне ўвечары, паабедаць у аэрапорце і вылецець у Ню-Ёрк тады ж у дзевяць гадзін.
Вы любіце аэрадромы? Мне яны страшэнна падабаюцца. Яны чысцейшыя і больш сучасныя, чым вакзалы на чыгунках. Акуратнасць, як у аперацыйнай. Галасы на незнаёмых мовах, скалечаныя дынамікамі, клічуць пасажыраў у гарады далёкія і дзівосныя. Праз шырокія шыбы відаць, як прызямляюцца і ўзлятаюць паветраныя гіганты. Гэта фантастычна і мае сваё хараство. Я паабедала, потым спакойненька села ў ангельскае крэсла,