Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 15

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч

Скачать книгу

ней.

      Ты моего дыхания

      Не слышишь,

      Ты глаз моих

      Не видишь столько дней.

      Но тень моя

      У твоего порога

      Все бьется,

      Как у берега прибой.

      Пусть я одна.

      Но я не одинока:

      Я тень твоя,

      И я всегда с тобой».

      Падставай для атаясамлення лірычнага героя твора з Караткевічам стала фраза «…не обо мне ты пишешь, / Пусть каждая строка твоя – / О ней». Гаворка відавочна ідзе пра паэта. Тым больш Раіса ведала Ніну Молеву. Зрэшты, гэта пакуль толькі версія.

      У далейшым Раіса Ахматава стала самай вядомай чачэнскай пісьменніцай савецкай эпохі. Доўгі час яна ўзначальвала Саюз пісьменнікаў Чачэна-Інгушскай АССР (1961–1983), а таксама Вярхоўны Савет рэспублікі (1963–1985), атрымала званне народнай пісьменніцы (1977). Памерла ў 1992 годзе. Шэраг даследчыкаў мяркуюць, што поўны архіў яе твораў, які складаў больш за 600 тэчак, быў знішчаны падчас Першай чачэнскай вайны. Той жа думкі прытрымліваецца і чачэнскі пісьменнік К. Ібрагімаў, які цяпер узначальвае Саюз пісьменнікаў рэспублікі. У лісце да аўтара гэтых радкоў ён напісаў: «…на вялікі жаль, усё, што захоўвалася ў асабістым архіве Раісы Салтмурадаўны, знішчана вынікамі вядомых і Вам падзей у гады баявых дзеянняў на тэрыторыі нашай рэспублікі. Нават у блізкіх ёй людзей (нявестка, якая стала бежанкай) нічога не захавалася».

      Цікава, што на працягу жыцця Раіса, відаць, працягвала пэўныя стасункі з суперніцай. У адной з публікацый К. Ібрагімаў узгадваў пра сустрэчу з Н. Молевай. Тая «распавяла, што на пачатку 90-х гадоў Р. Ахматава прыехала да яе і прывезла на захоўванне дыван, сказаўшы, што ў рэспубліцы пачынаюцца смутныя часы. Дыван незвычайны. Ён належаў імаму Шамілю. Папрасіла захаваць яго» (Н. Молева паклала дыван, які датаваўся XI стагоддзем, у банкаўскую скрыню, занесла ў каталог, а пазней вярнула яго ў Чачню). Зразумела, што такі візіт быў бы немагчымы, калі б былыя суперніцы не падтрымлівалі пэўныя адносіны на працягу ранейшых гадоў. Але ў тыя часы Р. Ахматавай і Н. Молевай ужо не было каго дзяліць. Зрэшты, праз гады, у 2009-м, Ніна Міхайлаўна напісала артыкул для газеты «Литературная Россия», дзе назвала Раісу «жонкай» Караткевіча. Што гэта: канстатацыя грамадзянскага шлюбу, дробная жаночая помста ці спроба адвесці ўвагу ад сябе? Магчыма, наступны раздзел дапаможа адказаць на пытанне.

      Ніна, або Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева. Рэканструкцыя адносін

      Постаць Ніны Міхайлаўны Молевай, доктара гістарычных навук і кандыдата мастацтвазнаўства, аўтара шэрагу навуковых і мастацкіх твораў, добра вядомая ў Беларусі. У 1958–1960 гадах яна выкладала гісторыю мастацтваў, дакладней «Псіхалогію стварэння мастацкага твора (на матэрыяле гісторыі сусветнага мастацтва)» на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, дзе вучыўся Уладзімір Караткевіч. Агульнапрызнана, што Н. Молева стала прататыпам Ірыны Горавай у рамане пісьменніка «Нельга забыць». Тым не менш і цяпер гісторыя іх узаемаадносін з’яўляецца таямніцай, якая патрабуе

Скачать книгу