Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 16
![Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч](/cover_pre332001.jpg)
Нават улічваючы, што раман аўтабіяграфічны, узнікае пытанне: наколькі можна давяраць мастацкаму тэксту? Сам Караткевіч наўмысна пісаў у пачатку кнігі: «Усе імёны і падзеі ў гэтым рамане – выдуманыя. Усякае падабенства з рэальна існуючымі людзьмі з’яўляецца выпадковым». Зрэшты, такія фразы звычайна змяшчаюцца, калі падабенства больш чым відавочнае. Асцярожны Анатоль Верабей адзначаў у кнізе «Абуджаная памяць», што «і персанажы твора, і мясціны, якія апісваў пісьменнік, пад уздзеяннем ягонай фантазіі набывалі сваё, самастойнае мастацкае жыццё». Каб разабрацца, якое значэнне ў рамане маюць сапраўдныя падзеі і людзі, раздзел пабудаваны наступным чынам. Літаратурны фрагмент у рамане па магчымасці суадносіцца з цытатай эпісталярнай спадчыны. Але ў любым выпадку, дадзеная праца з’яўляецца рэканструкцыяй, аўтарскай версіяй узаемаадносін паміж У. Караткевічам і Н. Молевай. Таму перанясёмся на паўстагоддзя ў мінулае, у Маскву часоў «адлігі». На календары – канец 1950-х гадоў…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.