Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 13
Апаненты прыводзяць пэўныя аргументы. Па-першае, такое адлюстраванне галоўных гераінь дыктуецца кантэкстам твора (побач з магутнай постаццю цэнтральнага персанажа гераіня павінна знаходзіцца крыху на другім плане). Па-другое, а хто сказаў, што ў Караткевіча не атрымоўваюцца жаночыя вобразы? Узяць хоць бы Гелену Карыцкую ў «Каласах…», Марыю Магдаліну ў рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», Ірыну Гораву ў «Леанідах…». Па-майстэрску выпісаным характарам гэтых жанчын магла б пазайздросціць большасць празаікаў.
Але дадам ад сябе вельмі важную дэталь. Гэта не тыя асобы, якіх кахае галоўны герой (Ірына Горава тут хутчэй выключэнне). Ён паважае такую гераіню як моцнага чалавека і нават сімпатызуе ёй. Яна разумее яго лепш за іншых. Але ў выніку герой сыходзіць ад яе да незямной, але каханай і вернай жанчыны. Слова «вернай» ужыта не проста так. Пасля сумных падзей 1957 года такая якасць характару мела для Караткевіча надзвычай важнае значэнне. Дык, можа, гэтым і тлумачыцца сітуацыя з жаночымі персанажамі, прадстаўленымі ў творчасці Караткевіча? Ніхто не будзе спрачацца, што ў вобразах галоўных герояў увасоблена шмат ад запаветных думак, светлых і горкіх пачуццяў, шмат ад перажытага на яве, у рэальным жыцці самімі пісьменнікамі. Магчыма, у нечым галоўныя персанажы кніг – гэта яны самі, такія, якімі сябе бачаць і ўспрымаюць. І не толькі тады, калі гаворка ідзе пра аўтабіяграфічныя творы. Нават калі дзеянне адбываецца ў мінулым, творца можа атаясамліваць галоўнага героя і сябе.
Усё вышэйсказанае ў поўнай меры адносіцца да Уладзіміра Караткевіча. Гэта ён шукаў дзікае паляванне, ён прымаў удзел у падрыхтоўцы да паўстання 1863 года. Гэта ён вёў свой народ па хлеб на Гародню і разам з Юрасём Братчыкам апантана шукаў сваю Радзіму. Усё жыццё…
І галоўную гераіню сваіх твораў ён таксама сустракаў у рэальнасці. І, як Пушкін, доўга-доўга не мог забыць Марыю Раеўскую, так і Караткевіч не мог, думаю, забыць сваю каханую. Бадай, усе жанчыны, якімі захапляўся Уладзімір Сямёнавіч, па-свойму паўплывалі на яго лёс. Але менавіта Святлана і Ніна Молева (пра апошнюю гл. далей) найбольш змянілі пісьменніка. У выніку іх уплыву ён стаў іншым чалавекам. Інакш кажучы, без іх Караткевіч ніколі не стаў бы Караткевічам.
Шэраг гераінь пісьменніка надзвычай падобныя на Святлану. Дакладней, на яе вобраз, які пераўтварыўся ў Алёнку. Параўнайце Майку з «Каласоў…», Анею з рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і Алёнку. Не сумняюся, знойдзеце шмат падобных рыс. Але самае галоўнае, што яны былі вернымі і, у адрозненне ад Святланы, не здрадзілі ні Юрасю Братчыку, ні Алесю Загорскаму.
Тая горыч і скруха, тыя памылкі, якія здарыліся ў рэальным жыцці, не перанесліся ў літаратуру, а разам з ёй – і ў вечнасць. І таму Алёнка са «Снягоў…» засталася з «пушыстымі валасамі над чыстым ілбом,