Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 8

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч

Скачать книгу

она готова устроить подлость в любое время. Кому бы то ни было» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 65 адв.). А ў іншай цыдулцы хтосьці піша Караткевічу, што да яго (яе) прыйшла «записка, в которой ты говоришь о стремлении В. властвовать над людьми» (ЦНБ. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 99). Магчыма, менавіта асоба Веранікі паўплывала на распрацоўку вобраза Маркіча.

      У апавяданні «Ідылія ў духу Вато», дзеянне якога адбываецца ў 1951-м, гераіня праз гады прызнаецца герою: «Я даведалася, што яны ўзвялі на цябе паклёп, што гэта яны выжылі цябе з універсітэта. <…> Гэта была вялізная подласць: наклеіць на цябе, такога добрага да людзей, той паршывы ярлык. Але ж ты памятаеш, які быў час? І я адхіснулася ад цябе, паверыла».

      У даследчыкаў пакуль адсутнічае інфармацыя пра такія падзеі. Не сустракаюцца яны і ў нешматлікіх успамінах кіеўскіх сяброў і знаёмых Караткевіча.

      Магчыма, канфлікт адбыўся менавіта ў 1952-м. На карысць такой версіі сведчыць радок з вышэйзгаданай паэмы «Ліста нямае» («Пяць вялізных гадоў над зямлёю сплыло»), якая была скончана ў 1957 годзе. Акрамя таго, дзеянне аповесці «У снягах драмае вясна» якраз пачынаецца «ў канцы лютага тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят другога года».

      Магчыма, Караткевіч, які паспяхова закончыў універсітэт у 1954-м, вырашыў абвастрыць канфлікт і дадаць да яго грамадзянскія праблемы. Зрэшты, гэтае пытанне яшчэ патрабуе свайго вырашэння.

      Пасля ўніверсітэта

      А ў 1954-м будучы пісьменнік закончыў Кіеўскі ўніверсітэт і паехаў працаваць настаўнікам у вёску Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці. Анатоль Верабей адносіць да гэтага года рускамоўны верш «Я молчу. Давным-давно забыл я…». У творы ёсць наступныя радкі:

      «Вон он, поезд, в дымке исчезает…

      От души твоей меня увёз. <…>

      Расставанье будет невесёлым,

      Встреча вряд ли будет веселей…

      Впереди ж пока родные сёла

      И печаль великая полей».

      Апошняя цытата, хутчэй за ўсё, сведчыць, што Уладзімір наведаў Оршу пасля заканчэння ВНУ і перад ад’ездам у вёску. Увесь гэты час Караткевіч думае пра Святлану і піша для яе. Верш «Матчына душа», які даў назву першай кнізе паэта, відаць, узнік летам 1954 года. Бо менавіта гэтым часам датуецца аўтограф на рускай мове «Ты теперь у теплого моря» с прысвячэннем «С. М.-к» (датаваны 18 ліпеня 1954 года). Вядомы і больш позні беларускамоўны аўтограф пад назвай «Прадмова да песні» і з пазнакай «Прысвячаю С. М.», які А. Верабей датуе канцом верасня-снежнем 1955 года. Малады пісьменнік спадзяваўся скарыць сэрца дзяўчыны сваёй першай кнігай: «Почему не остался, почему не убедил, почему? Ждал всё, вот явлюсь и брошу книгу» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.).

      Сапраўды, старонкі «Матчынай душы» літаральна дыхаюць каханнем. Яго найлепшая любоўная лірыка прысвечана якраз Святлане:

      «Ёсць дробязі, што поўныя значэння:

      Каханне першае растопіць лёд

      І нават палавік у цёмных

Скачать книгу