Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 7

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч

Скачать книгу

стихами многих начальников из университета. Я не жалею, но не стоили они такой моей жертвы» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4). У паэме «Ліста нямае» Караткевіч прызнаваўся: «Юрысты, я вас не любіў ніколі… / Яна памятае, як вершам вольным / Я жартам іх абсмяяў калісь». Далей у паэме прыводзіцца сам жарт (магчыма, ён сапраўды меў месца). Напрыклад, у ім сустракаюцца наступныя радкі:

      «А ён табе: “Дык па сто другой

      Вас, значыцца, і запрыходуем”.

      І пойдзеш ты на турэмныя сходы,

      Быццам ты не Валодзя зусім, а злодзей».

      Не цяжка ўявіць, якую рэакцыю маглі выклікаць такія радкі ў правільнай савецкай сям’і, ды яшчэ ў сталінскія часы.

      Па-трэцяе, паміж Уладзімірам і Святланай адбыўся канфлікт. У паэме «Ліста нямае» ён апісаны наступным чынам:

      «Сябра быў у мяне, прыгожы, вясёлы… <…>

      Трохі з’едлівы, праўда, – французскай школы… <…>

      У яго між зубоў варушылася джала,

      Што зрабіла б гонар і сатане:

      Быў паклёп, як хуткі ўдар кінжала,

      Быў паклёп, як атрута ў добрым віне.

      Я даведаўся, быццам “э-э… нейкая пара…”,

      Быццам “э-э… насіць табе ў сэрцы рубец”.

      О каханая, нельга сказаць і зараз,

      Што за бруд яны шпурнулі ў цябе:

      Мы б, вядома, і самі ва ўсім разабраліся,

      Але гэтыя людзі з ходу ў галоп

      І пра мяне бессаромна сказалі,

      Быццам я навёў на цябе паклёп,

      А пасля сказалі, што друг мой любы

      Атрымаў на гэтым нейкі барыш.

      І адзін аднаму мы набілі зубы,

      І на нашай дружбе паставілі крыж.

      А каханай, шчасцю майму і гору,

      Ў сэрцы раптам адчуўшы жорсткасці лёд,

      Я сказаў такое, што нават сорам

      І прыпомніць гэта праз некалькі год».

      У лісце да Гальперына Караткевіч пісаў: «А тут еще помог друг и догадался пустить между нами черную кошку. И была обидчивость, и была космическая, невероятная, страшная глупость» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). А вось інфармацыя ў другім лісце: «Это была короткая история: кончилась тем, что нам насплетничали один на одного, было много неприятного, трагического. Ей было тем легче отвернуться от меня, что о моем отношении к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.).

      У вершы «Юнацтва маё», што быў змешчаны ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», Уладзімір Караткевіч пісаў:

      «І развёў нас не леў і не востры кінжал,

      Не вакзалаў далёкіх агні,

      А гады пакут і няшчырых пахвал,

      Даносаў і брыдкай хлусні.

      І ведаў паклёп, як сэрца крануць,

      І нас аддзяліў сцяной,

      І паверыла ты, і змяніла вясну

      На шаўкі, што знасіла даўно».

      У згаданым ліставанні Уладзіміра захоўваецца недатаваная цыдулка Караткевіча да аднакурсніка, якога ён называе «сеньор» і «Мишка» (мы яшчэ вернемся да гэтага імя). Там ідзе гаворка пра нейкага Жэньку, з-за якога Караткевіч пасварыўся з адрасатам (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35). Але ў аповесці «У снягах драмае вясна» Жэнькай клічуць якраз сябра галоўнай гераіні,

Скачать книгу