Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 2

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч

Скачать книгу

храналагічныя этапы ў пісьменніцкай творчасці. Нездарма сярод мастацтвазнаўцаў ёсць традыцыя вылучаць у біяграфіі некаторых творцаў пэўныя перыяды, якія наўпрост звязаны з іх асабістым жыццём. Напрыклад, менавіта так многія даследчыкі ўспрымаюць мастацтва Пабла Пікасо. Акрамя таго, Караткевіч – рамантык, таму разглядаць яго творчасць без уплыву на яе жанчын мы не можам.

      Імкненнем вырашыць усе гэтыя задачы і тлумачыцца стварэнне аўтарам гэтых радкоў даследавання пад назвай «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Паколькі тэма асабістага жыцця кожнага творцы з’яўляецца надзвычай далікатнай, я карыстаўся двума падыходамі. Першы, «дакументальны», заснаваны на ўспамінах і эпісталярнай спадчыне, якія не выклікаюць ні ў каго пярэчанняў.

      Другі падыход можна ўмоўна назваць метадам уважлівага чытання тэксту, калі ўвага звяртаецца на біяграфіі галоўных герояў і іх падабенства ці супадзенне з жыццёвымі рэаліямі аўтара. Рызыка, вядома, тут надта вялікая: паспрабуй зразумець, што тут праўда, а што праява багатай фантазіі. Адна памылка можа скіраваць ход даследавання не ў той бок. Такім чынам, другі падыход пераўтвараецца для некаторых аматараў прыгожага пісьменства ў сапраўдную гульню, своеасаблівае разгадванне рэбусаў ці крыжаванак. Адначасова гэта сапраўднае паляванне за прататыпам галоўнага героя ці гераіні з абавязковымі для гэтага жанра элементамі: высочваннямі, засадамі і пагонямі. Каб не заблукаць на такім паляванні, аўтар гэтых радкоў імкнуўся па магчымасці супастаўляць два падыходы.

      Заўважым, што «Донжуанскі спіс» Пушкіна складаўся з двух слупкоў. Паводле меркаванняў даследчыкаў, першы з іх уключаў імёны жанчын, якіх паэт кахаў моцна, другі – тых, якімі захапляўся. На маю думку, «Донжуанскі спіс» Караткевіча мусіць выглядаць наступным чынам:

      1. «Нонка»;

      2. Кацярына;

      3. «Алёнка»;

      4. Святлана;

      5. Раіса;

      6. Ніна;

      7. Навэла;

      8. Натэла;

      9. Валянціна;

      10. Л.;

      11. Н. Д.;

      12. Нэла (?)

      13. Галіна;

      14. Г. (?)

      15. Валянціна.

      Двукоссе азначае, што дакладнае імя і прозвішча дзяўчыны невядомае, таму ўжываецца імя гераіні, праз вобраз якой яна выведзена ў творах. Калі пасля імя або першай літары імя стаіць пытальнік, мы пакуль не можам дакладна сказаць, якімі былі адносіны Караткевіча да гэтых асоб.

      На маю думку, «Нонку», «Алёнку», Святлану, Ніну і другую з Валянцін трэба аднесці да першага слупка (асобы, якіх Караткевіч моцна кахаў); Кацярыну, Раісу і першую з Валянцін – да другога слупка (асобы, якія падабаліся Караткевічу). Што датычыцца Навэлы, Натэлы, Л., Н. Д., Нэлы, Галіны і Г., пытанне пакуль застаецца адкрытым.

      Хоць, калі кіравацца храналогіяй, паслядоўнасць «Донжуанскага спіса» павінна быць наступнай: «Алёнка» – «Нонка» – Кацярына – Святлана

Скачать книгу