Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 4

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч

Скачать книгу

Для аповесці характэрны менавіта такі фінал. Нонка і Васіль цудам застаюцца жывымі (астатнія героі з іх кампаніі падарваліся на мінах: яны шукалі зброю, каб збегчы на фронт) і з’язджаюць з Кіева. Мяркую, тое ж адбылося з іх прататыпамі. Караткевіч, як вядома, выправіўся ў Оршу, рэальная Нонка з’ехала ў невядомым для нас кірунку. Калі б дзяўчына засталася ў горадзе, яна магла б сустрэцца з Уладзімірам падчас навучання таго ў Кіеўскім універсітэце. Дарэчы, на маю думку, Караткевіч мог паступіць туды якраз для таго, каб адшукаць рэальную Нонку. Бо яна магла вярнуцца ў горад свайго юнацтва.

      Для аб’ектыўнасці, у эпілогу твора героі сустракаюцца праз гады ў Кіеве і бяруць шлюб. Але, хутчэй за ўсё, ён быў прыдуманы, а пісьменнік і дзяўчына, якая стала прататыпам Нонкі, ніколі больш не ўбачыліся. Перыяд узаемаадносін будучага пісьменніка з дзяўчынай можна датаваць 1944 годам, калі ён жыў у цёткі ў Кіеве.

      Кацярына

      Вярнуўшыся ў Оршу пасля вайны, Караткевіч пайшоў у 8-ы клас мясцовай школы № 1. Літаратуру ў яго выкладала Кацярына Іванаўна Грыневіч, якой на той час споўнілася 28 гадоў. Разам з вучнямі яна выпускала рукапісны літаратурны альманах, дзе друкаваўся Уладзімір, а таксама арганізавала драматычны гурток. Адной з пастановак стаў «Рэвізор», у якім будучы пісьменнік выканаў ролю Добчынскага.

      Як узгадваў Леанід Крыгман, аднакласнік Караткевіча, «усе юнакі нашага класа былі закаханыя ў нашу настаўніцу літаратуры. Але наймацней Валодзя. Аднойчы мы з Юрыкам (Юрый Падва, іх аднакласнік. – Д. М.) залезлі на адрын, дзе Валодзя звычайна пісаў і хаваў свае творы. Мы знайшлі яго сшытак з вершамі і ўзялі яго. Там былі рамантычныя вершы, прысвечаныя Кацярыне Іванаўне. Справа амаль дайшла да бойкі, калі Валодзя даведаўся аб крадзяжу. Ён не размаўляў з намі цэлы месяц. Але потым мы зноў сталі неразлучнымі сябрамі».

      Мяркую, тут можна казаць хутчэй пра юначае захапленне, чым каханне. Аднак той жа Пушкін без ваганняў уключыў у свой «Донжуанскі спіс» жонку Мікалая Карамзіна. Таму, на маю думку, імя Кацярыны Іванаўны таксама мусіць быць унесена ў спіс. Як сведчыць Л. Крыгман, Караткевіч перапісваўся са сваёй настаўніцай да канца жыцця. У аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў ЦНБ захоўваюцца тэлеграма і паштоўка ад Кацярыны Іванаўны, якія датуюцца прыкладна 1980 годам. У тэлеграме яна віншуе свайго былога вучня з выхадам чарговай кнігі і выказвае ўдзячнасць за падарунак (хутчэй за ўсё, Караткевіч адправіў ёй асобнік) (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 676. Арк. 1), у лісце віншуе са святам 1 Мая (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 676. Арк. 2). На пачатку 1990-х гадоў Кацярына Іванаўна жыла ў горадзе Мантурава Кастрамской вобласці. Далейшы яе лёс, а таксама іншыя падрабязнасці біяграфіі пакуль застаюцца невядомымі.

      «Алёнка»

      Дзяўчына, якую клікалі Алёнка, дзейнічае адразу ў двух празаічных творах Караткевіча. Гэта аповесць «У снягах драмае вясна» і раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі». У гэтай частцы гаворка пойдзе толькі пра Алёнку

Скачать книгу