Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 6
Як выглядала дзяўчына? Паводле паэмы, яна была брунеткай («у бліскучых чорных яе валасах»). У аповесці «У снягах драмае вясна» Алёнка, чыім прататыпам стала Святлана, выглядае наступным чынам: з «пушыстымі валасамі над чыстым ілбом, міндалевіднымі сінімі вачыма, маленькім прамым носам, трошкі велікаватай ніжняй губкай, тонкай, дзіцячай яшчэ шыяй»; з «агульным выразам чагосьці дзіцячага, нясмелага і, разам з тым, хітрага». Тое, што Святлана была «сінявокай», узгадваецца ў вершы «Недасланы ліст».
Пэўны час хлопец з дзяўчынай былі толькі сябрамі:
«Я і думаць не мог назваць яе другам,
Толькі песняй таемнай часам звінеў,
Але я зрабіў ёй аднойчы паслугу,
І яна палічыла другам мяне».
«Она была моим хорошим другом», – сцвярджаў Караткевіч у лісце да свайго сябра Юрыя Гальперына (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4). Дзякуючы гэтаму ён атрымаў магчымасць заходзіць да яе ў госці.
У ліставанні Уладзіміра з сябрамі-студэнтамі, якое захавалася ў ЦНБ у выглядзе цыдулак, захоўваецца наступнае паведамленне: «Пароходу “Владимир Короткевич” от подводной лодки “Светлана”. Плачевно подымаюсь на небо. Ни учебника, ни жизни. Живу, сдаюсь. Настроение ужасное. 15/ІХ 50 г.» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 3). Дзеля аб’ектыўнасці, у мяне пакуль няма доказаў, што Святлана, якая падпісала цыдулку, – тая асоба, пра якую вядзецца гаворка. Але гэты маленькі ліст ідэальна адлюстроўвае час, калі адносіны Уладзіміра і дзяўчыны былі сяброўскімі.
Хутчэй за ўсё, заняткі Святланы былі нейкім чынам звязаны з музыкай. На карысць гэтага сведчыць некалькі аргументаў. У «Снягах драмае вясна» Алёнка сур’ёзна займалася музыкай у кансерваторыі. Музычныя вобразы і асацыяцыі настойліва паўтараюцца ў вершах Караткевіча. Напрыклад, у «Зімняй элегіі»:
«Але затое так яскрава бачу:
Пакой, Чайкоўскі хмуры на сцяне,
Раяль пра нешта дарагое плача
І прывіды каштанаў у акне».
У той час дзяўчына і хлопец часта сустракаліся. Іх адносіны працягвалі заставацца сяброўскімі («о моем отношении к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться», – пісаў Караткевіч Гальперыну (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.)). Пра падарожжы і вандроўкі, як разам з сябрамі, так і ўдваіх, згадваецца ў аповесці «У снягах драмае вясна». Вядома, пэўныя эпізоды маглі стаць вынікам мастацкай фантазіі аўтара. У любым выпадку, адсылаю цікаўных чытачоў да твора.
Разрыў
Праілюструем сітуацыю, якая прывяла да разрыву ў адносінах, праз лісты Караткевіча да Ю. Гальперына. Паводле іх, прычын было некалькі. Па-першае, адмоўнае стаўленне да будучага пісьменніка маці дзяўчыны. «Мать у нее строгая была, хотела для единственной дочери самого лучшего, будь я аспирантом – и разговору бы не было бы» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк.