Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 5

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч

Скачать книгу

любоўным трыкутніку. Аднойчы Валянцін праводзіў дахаты ўпадабаную дзяўчыну, у якую, як высветлілася пазней, быў закаханы і Уладзімір». Як узгадваў Кравец, «і адным цудоўным вечарам я ішоў, а з Воўкам мы былі амаль ворагамі, мы не размаўлялі, два супернікі. А калі я аказаўся кінуты, я ішоў паўз дом Валодзі Караткевіча, а домік у іх быў невялікі, драўляны домік. Там ляжала вялікае бервяно, на якім сядзеў Валодзька і чагосьці думаў. Праходзячы міма, я спытаў: “У тебя спички есть?” Ён кажа: “Есть”. Я падышоў, закурылі. Слова за слова, і пачалі мы… “Што такое «Я»”? Вядомае філасофскае пытанне. І мы прагаварылі з ім некалькі гадзінаў. Я яму паведаміў пра сваё няшчасце. Карацей, з гэтага моманту пачалася наша дружба».

      Што датычыцца рознай інфармацыі ў двух лістах, дык на момант напісання першага з іх Караткевіч даўно не бачыўся з «Алёнкай». На момант другога дзяўчына загінула. Паколькі фінал гісторыі, апісанай у рамане, адпавядае рэчаіснасці, можна прызнаць верагоднымі і іншыя падзеі, што згадваюцца ў творы.

      Такім чынам, перад намі часавы прамежак студзень 1955 —люты 1957 гадоў. Але ў сярэдзіне 1956-га, закончыўшы навучальны год, Уладзімір вярнуўся ў Оршу з вёскі Лесавічы Кіеўскай вобласці, дзе настаўнічаў. А ўжо восенню, у верасні або ў кастрычніку 1956 года, ён узнавіў перапіску са Святланай (гл. далей).

      Таму найбольш верагодна, што сустрэча Уладзіміра і «Алёнкі» адбылася летам 1955 года, калі будучы пісьменнік прыязджаў у родны горад падчас летніх вакацый (калі б такія стасункі мелі месца летам 1956-га, Уладзімір наўрад ці змог адразу ж ліставацца з С. М.). Аргументы на карысць такой версіі – асобныя фрагменты рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Згодна з творам, вяселле мусіла адбыцца «восенню, у верасні», а сама трагедыя здарылася летам, у жніўні.

      Таму, на маю думку, узаемаадносіны будучага пісьменніка з «Алёнкай» неабходна падзяліць на два перыяды. Пачатак першага невядомы. Яго фінал варта абмежаваць як мінімум 1949 годам (часам ад’езду на вучобу ў Кіеў), а як максімум – 1941-м (у выпадку, калі сяброўскія адносіны доўжыліся да вайны). Другі меў месца прыкладна ў 1955 годзе.

      Цікава, што дзяўчына Алёнка згадваецца яшчэ ў адным вершы Караткевіча – «Балада аб нашэсцях», змешчаным у зборніку «Мая Іліяда». У творы расказваецца пра дзяўчыну з Прыдняпроўя, якую захопнікі прынеслі ў ахвяру. Застаецца толькі здагадвацца, ці мае гэты вобраз сувязь з рэальнай Алёнкай.

      Святлана

      У 1949 годзе Уладзімір паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта і зноў прыехаў ва Украіну, дзе вучыўся наступныя пяць гадоў (да 1954-га). Менавіта з часам студэнцтва будучага пісьменніка звязана яго каханне да яшчэ адной дзяўчыны. Доўгі час былі вядомы толькі яе ініцыялы: С. М. Нядаўна атрымалася ўдакладніць імя. Дзяўчыну клікалі Святлана.

      Знаёмства з вобразам гэтай гераіні ўпершыню адбылося на старонках аповесці «У снягах драмае вясна», напісанай у 1957 годзе. Сястра Караткевіча знайшла яе ў пісьменніцкім архіве ў Оршы перад самай смерцю Уладзіміра Сямёнавіча. Для таго часу аповесць была занадта смелай

Скачать книгу