Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 17

Баба Вікця і Рычард:
…Я яшчэ малая была. Прачнулася раніцай, выйшла з хаты, чую – гвалт стаіць. Гляджу – уся, чуць не ўся Сосенка сабралася на беразе Віліі. Бабы – хто хрэсціцца, хто моліцца, хто лямантуе, бо па рэчцы носіцца ці то цмок, ці то чорт. Тады адзін рыбак схапіў восці, у лодку – і забіў. А гэта ў сома вялікі каршун спікіраваў, усадзіў кіпцюры і заграз. А сом пачаў тапіць яго. Як забілі тога сома, то на 45 кіль быў.
Казімір Мікалаевіч Ярашонак (Казік), 1928 г. н., мясцовы (зап. 2013 г.):
…У Сосенцы даўней былі Андрыеўскія, Голубы, Ярашонкі. Ярэзаў было многа.
У Сосенцы на гэтай старане жылі каталікі, на тую старану найбольш яўрэі. З камення мураваная будыніна там засталася дагэтуль, кузня. Там рабіў каваль Ярашонак. Ён з'ехаў у Польшч. Мост праз Вілію прастаяў усю вайну, спалілі партызаны за месяц, як нашы прыйшлі. Мусіць, не пускалі Красную армію. Добры мост быў, зроблены ледарэзы сперадзі. Купалля ў нас не было, ведзьму не палілі. Самая смачная рыба – гэта мянтуз. Судака да вадахранілішча ваабшчэ не было. Ну, на вудачку, каўбункі зваліся. Усякія рыбы смачныя. Усач быў, сільва была харошая. Яе зловіш і на жыўца – шчупака лавілі. Ракаў было. Казаў бацька, яшчэ пры Польшчы, адзін тут каня заводзіў праз раку і брыў назад, а ён праходзіў, сом. Дык ён на яго аброць накінуў і лег на яго. І ён яго ўцягнуў да маста. Сюды, глыбака было. І ён астанавіўся. Дык вёскай усёй агні рабілі, лавілі, тры пуды