Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 31

Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов

Скачать книгу

«Дзяўчына, мо не дасцё рады, я вам памагу!» – агаломшыў яе. Гэтае «не дасцё рады» працяла наскрозь. Выраз яна чытала ў кнігах, але пачуць яго ад хлопца, які быў сімпатычны ёй, не спадзявалася. Так яны і пачалі сябраваць, пакуль сяброўства не перайшло ў нешта вышэйшае. Пакрысе Надзея пачала ляпіць з Янака тое, што было ёй патрэбна. Янак падпрацоўваў, таму яны маглі часта наведваць Купалаўскі тэатр, хадзілі ў мастацкі музей, Надзея нават прывяла яго ў грэка-каталіцкую царкву, змусіла ахрысціцца, і ён падначаліўся. Ці «паксцілі» яго ў дзяцінстве, Янак і не ведаў: у вёсцы не было ні касцёла, ні царквы. Праўда, бабуля на посную Каляду заўжды варыла куццю, а на Вялікдзень пякла смачныя булкі ды фарбавала яйкі. Вось і ўсё ягонае веданне пра рэлігію. Гадавала Янака маці, бацьку ён ніколі не ведаў. Вельмі крыўдаваў Янак, бо знаў цвёрда, што яго, бязбацькавіча, завуць байстручок. «А вось, жанкі, гляньце, Гэлін байстручок увесь збіты пайшоў, відаць, з хлопцамі зарэчанскімі дужаўся», – джалілі яго цётчыны абгаворы.

      – Чаму задумаўся, Хомка, мы ўжо амаль прыйшлі. Калі выйдзем з парку, то апынемся адразу насупраць майго дому.

      Хомкам Надзея часта звала Янака. Так зваўся герой любімай яе аповесці Максіма Гарэцкага «Ціхая плынь» – горкі няўдачлівы Хомка.

      – Ты, гэта… ты мне прасці, але я мо і не пайду к табе. Мо рана яшчэ з бацькамі тваймі знацца мне, – як бы апраўдваючыся, адказваў Хомка.

      – Насмяшыў, як жа рана, ужо як-ніяк два гады сустракаемся, мама мая напякла смачных піражкоў. Бацька віна свайго дастаў, чакае цябе, убачыць цябе хоча, – гаварыла Надзея і разумела са скрухаю, што ўмовіць застацца Хомку – справа марная.

      – Ды не трэба мне вашай гасціны. Мне, канечне, заўтра трэба быць дома. Буракі выбіраем.

      Надзея заплакала. Янаку самому захацелася зараўці, вось так, не па-мужчынску. Ён разумеў, што знаёмства – гэта тыя ж агледзіны. Сустрэча з бацькамі каханай азначала толькі адно – крок да заручынаў. А Янак усё ж быў ёй не раўня. Яму хацелася ўцячы, але пакінуць Надзею ў такім стане ён не мог. Янак пачаў супакойваць яе:

      – Любая, не плач. Я прыеду, абавязкова прыеду, толькі пазней. Скончым універсітэт, пачнем працаваць, а там і відаць будзе. А пакуль я жаніх нядошлы.

      – А можа, тады позна будзе, можа, я іншага сабе знайду, лепшага за цябе, – у істэрыцы даводзіла Надзея. Але раптам неяк паспакайнела, змянілася і мовіла:

      – Я даўно ўжо хацела табе сказаць… Ты знаеш…

      – Надзечка, можа адыдзем убок, а то людцы ўсё бачаць і чуюць, – як старая бабка, тарахцеў Янак.

      – Ай, ідзі ты, знаць цябе не хачу, – рэзка абарвала Надзея і пайшла.

      Янак застаўся стаяць пасярод парку зусім адзін. Людзей як быццам і след прастыў. Ён доўга ўглядаўся ў постаць Надзеі, якая паволі знікала. Надзея не азіралася. У збэрсаных думках Янак сігануў назад. Усё той жа парк, альтанкі, «папараць», гадзіннік на вуліцы Прытыцкага. Хутка ён дайшоў да вакзала. «І не далёка адышліся,

Скачать книгу