Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 21

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

акна стары адмірал, і з-за ледзь рассунутых фіранак трывожна назіраў за трыма фігурамі, якія адыходзілі ад ягонага пад'езда ў цёплы чэрвеньскі прыцемак.

      У нетрах пушчанскіх…

      Ад атрада інсургентаў засталося толькі пяцёра. Адзін цяжка паранены.

      Жандары не ведалі таго, іначай даўно б рушылі прачэсваць гэтую частку пушчы, не баючыся адчайнага адпору.

      Пачыналіся кастрычніцкія ночы. Зоры падымаліся вышэй, а яшчэ зялёная трава серабрылася, нібыта пушчу таксама кранула ранняя сівізна.

      Вінцэсь Дарбут толькі нядаўна заўважыў, якія ў яго сівыя скроні,– калі галіўся, гледзячыся ў лязо сваёй шаблі.

      Кожны рух адзываўся болем. І зусім неабавязкова было галіцца ў гэтай зарослай вольхай лагчыне, ведаючы, што вакол – аблога і для яго, параненага, гэты адхон, хутчэй за ўсё, станецца берагам Леты. Кожная хмарка магла ператварыцца ў човен Харона – па ягоную душу.

      Але ён заўсёды вучыў сваіх людзей захоўваць годнасць – да канца. Ворагам не ўдасца ператварыць яго ў скрываўленага, бруднага звера, у якога застаўся адзіны інстынкт – самазахавання, ці адзінае жаданне – скончыць пакуты.

      Але трэба было прымаць рашэнне. Калі яны застануцца тут надалей – канец адзін: смерць. Затрымка – з-за яго.

      І ён не мог нават прасіць, каб яго тут пакінулі, бо колісь сам настойваў на непарушным прынцыпе: таварышаў не кідаць нават мёртвымі.

      Тры гады гэта рабіла іх атрад адным пагрозным клінком. Цяпер мусіла загубіць усіх.

      А Пані ў белым усё не схілялася над ім з апошнім пацалункам. Калісьці ён не скардзіўся на няўвагу паняў і паненак. Што ж яна так марудзіць? Вінцэсь ніколі не думаў, што калі-небудзь стане наракаць на трываласць уласнага цела. Ён пераплываў Дняпро – і адразу ж вяртаўся назад. І смяяўся, выйшаўшы на бераг, быццам малады вадзянік. Халодныя струмені сцякалі па яго целе, як месячнае святло, і самая прыўкрасная ў свеце жанчына сціскала свае тонкія пальцы, каб мужчына не заўважыў, што яны дрыжаць – ад боязі за яго, і незалежна гаварыла: «Што вы так доўга? Я ўжо стамілася чакаць.»

      І на адным з яе пальцаў блішчэў просты жалезны пярсцёнак – ягоны падарунак.

      – Мы сагрэлі крыху вады… Не хвалюйцеся, дыму амаль не было.

      Альгерд схіляўся над ім з конаўкай, ад якой пахла чаборам. Таленавіты, разумны, такі малады Альгерд… І ён таксама загіне.

      Вінцэсь з асалодай адпіў духмянай вады.

      – Ноччу буду вартаваць я. Дастаткова добра чуюся для гэтага, і мне ўсё роўна не спіцца.

      Зоры падняліся высока-высока. Але ён не мог чакаць, пакуль яны паніжэюць – да раніцы на траву ляжа шэрань і яго цела пакіне след. Ён пачаў адпаўзаць у глыб пушчы адразу, як упэўніўся, што таварышы спяць. Як мага далей… Схавацца, зашыцца вось сюды, у яміну пад карэннямі гонкай маладой сасны. У яго два пісталеты з набоямі. Але гэта не для яго – для пагоні. Ды яшчэ шабля. Старая шабля з выгравіраваным на дзяржальне вершнікам з узнятым мячом.

Скачать книгу