Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 23

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

цярпліва сядзеў на зрубе калодзежа з жураўлём.

      – Уяўляеш, Магдаленка, хацеў вады зачэрпнуць, а гэта муляж! Зруб проста на траву пастаўлены. Вось табе і аўтэнтыка…

      Магда, без дай прычыны адчуваючы сябе вінаватай, прысела побач, прыхінулася… Усцешаны, Марк пяшчотна-пяшчотна пацалаваў яе ў скронь… Які ён добры! Яна проста не заслужыла такога мужчыну…

      Чэрвеньскае сонца шчодра сыпала прамяні на шыферныя дахі Ваярска, нібыта спадзявалася іх пазалаціць. Блакітнавокая Ганна праводзіла сталічных гасцей да аўтобуса.

      – Прыедзеш на канферэнцыю – не праміні мой сціплы кабінет! – гаварыў Кастусь.

      – Зайдуся хіба, парушу гордую самоту тваёй келлі, калі не пагрэбуеш візітам беднай правінцыялкі.

      – Правялебная пані асвеціць сваёй прысутнасцю маё сціплае жытло, – і сур'ёзна дадаў: – Зойдзем разам да Янкі Гарэлага. Нядаўна з бальніцы выпісаўся.

      – А што з Яначкам?

      – Ды як паездзіў тады па зоне, па выселеных вёсках, пазбіраў радыеактыўныя рушнікі, так і хварэе… Ужо дзве аперацыі зрабілі. Але трымаецца, нават экспедыцыю на Століншчыну рыхтуе…

      І аўтобус ад'ехаў. А дырэктарка яшчэ доўга стаяла ля дарогі – светлая і сумная.

      На вакзале Кастусь, развітваючыся, паціснуў руку Марку, павярнуўся да Магдаліны.

      – Не сумуйце, прынцэса. Ваш крышталёвы туфлік абавязкова знойдзецца.

      – Вы мяне з Папялушкай блытаеце, – холадна прамовіла Магда і, нечакана для самой сябе, працягнула руку – з нейкім выклікам ці Кастусю, ці ўласнай незразумелай трывозе.

      – Да пабачэння…

      Ёй падалося, ці Кастусь сапраўды, перад тым як паціснуць яе руку, прамарудзіў, нібыта чагосьці баючыся?

      Ды не, падалося. Толькі з ёю нешта нядобрае. Зноў гэтае адчуванне… Нібыта нешта абрываецца ўнутры. Як на арэлях.

      Здаецца, «гістарычны самародак» нічога не заўважыў. Не варта больш так жартаваць з сабой.

      Марк сказаў:

      – Як ты расчырванелася… Гаварыў, надзявай капялюш, а то сонца напячэ…

      Апошні карнавал

      – Крыўдзіш, пане-браце! – Шляхціц у кармазынавым кунтушы падкруціў няцвёрдай рукою руды вус, які зараз жа бяссіла апусціўся, быццам зноў макнуўся ў чашу з гаспадарскім віном.

      Шляхетныя госці за ягонай спінай загулі разварушаным вуллем. Слова госця – закон! Госць у дом – шчасце ў дом!

      Гэта была кулага – «сармацкі» звычай нязванага гасцявання падчас каляднага карнавалу. Усё, што можна з'есці і выпіць у доме, знікала ў высакародных чэравах. Пасля чаго «аб'едзены» да мышынага галоднага віску гаспадар мусіў далучацца да кампаніі і пераязджаць у маёнтак наступнага небаракі.

      Але гаспадар гэтага маёнтка парушыў звычай. Пан Гаштольд Дарбут стаяў на высокім ганку з драўлянымі калонамі і паглядаў на гасцей разумнымі цёмнымі вачыма з-пад крыху абвіслых павекаў, ад чаго пагляд рабіўся

Скачать книгу