Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 27

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

ведалі пра ўмаз? Аддайце…

      – Паслухайце, мы нічога не ведаем пра ваш «умаз». Гэта непаразуменне. – Марк гаварыў важка, унушальна…

      Смуглявы зіркнуў на яго раскосымі вачыма амаль весела.

      – А якога ражна перапаролі склеп? Костачкі калекцыяніруеце?

      – Гэта я іх сюды прывёў! – Кастусь таксама гаварыў цвёрда і важка, і ўсе павярнуліся да яго. – Я гісторык! Зараз пакажу пасведчанне з інстытута. Я маю права на археалагічныя даследаванні.

      Кастусь падняў свой джынсовы заплечнік, які валяўся ля ўвахода ў скляпенне, дастаў зялёную кніжачку. – Вось… – Смуглявы ўзяў дакумент, няўважна пакруціў у руках і кінуў назад Кастусю. – А ў гэтай гільзе былі дакументы, якія нас цікавяць.

      – Праўду казаў Цяпа! Знайшоўся пакупнік на паперкі! – выгукнуў нехта за спінай Магды. – А мы іх паліць хацелі!

      Са склепа даляцела адчайнае:

      – Цяпа! Яны бібулкі з кайфам патрушчылі! Усе пяць! Смуглявы спыніў скавытанне сваёй зграі.

      – Што рабіць будзем?

      Марк па-ранейшаму гаварыў ветліва і спакойна, але Магда са здзіўленнем заўважыла, што ён успацеў.

      – Мы, відаць, зрабілі вам нейкую шкоду. Гэта выпадкова. Мы кампенсуем.

      – Сто рублёў,– змрочна кінуў смуглявы, якога чамусьці гэтак смешна і бяскрыўдна звалі Цяпай.

      – Марк, не турбуйся, – вінавата прагаварыў Кастусь. – Гэта цалкам мая віна. Я знайду грошы. А вы, – звярнуўся Сташынскі да смуглявага, – як я зразумеў, маеце патрэбныя мне дакументы. Я гатовы таксама выкупіць.

      Цяпа падумаў.

      – За паперкі вашы цана спецыяльная. Нясі яшчэ сто – не памылішся. А можа, мне яшчэ што заманецца. Я фантазёр. Ну, шуруйце за грашыма… Дзяўчынка пакуль з намі пасядзіць, мы яе вінцом пачастуем.

      – Ды я з вамі пасяджу, – Кастусь гаварыў нязмушана весела. – У гэтых сёння свята, яны дакументы ў загс падалі. Марк, ты Янку Гарэламу патэлефануй. Ён усё зробіць. Пасля разлічымся.

      – У мяне з сабой трыццаць рублёў… Вазьміце як залог, – з палёгкай прагаварыў Марк, сунуў грошы смугляваму і пацягнуў за сабой Магдаліну. – Сто семдзесят за намі… Я хутка…

      Не паспелі адысці некалькі крокаў…

      – Э, не… Адкуль нам ведаць, будзеце вы гэтага, з хвосцікам, выкупляць ці не? Дзяўчынка застанецца.

      Магда адчула, што Маркава рука ўздрыгвае.

      – Я з ёй застануся.

      – Ты, дзядзька, па грошы пойдзеш, нявесту сваю выкупіш, – распарадзіўся Цяпа. – А раз паненка нашай кампаніяй грэбуе – з ёй гэты хіпі пасядзіць. А мы прыглядзім, каб ён табе рогі не наставіў.

      Марк знікаў за дрэвамі, але страху не было. Чаго баяцца тут, у цэнтры горада, калі вунь за агароджай – аддзяленне міліцыі, вунь ходзяць людзі, ездзяць машыны… Да таго ж яшчэ дастаткова светла…

      – Кыця-кыця-кыця! – між магіл рухалася дзіўная постаць – старая ў капялюшыку, у доўгай цёмнай сукенцы, на якую было накінутае нешта падобнае да рыбацкай сеткі.

      – Зноў гэтая

Скачать книгу