Коннік без галавы. Майн Рыд

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 22

Коннік без галавы - Майн Рыд

Скачать книгу

вапнай, на якую багатыя берагі Ляоны; усё чыста і ахайна, як і павінна быць у крэпасці, дзе ваенныя носяць мундзіры вялікай цывілізаванай нацыі. Такі форт Індж.

      На некаторай адлегласці бачна другая група пабудоў, не большая за тую, якая называецца фортам. Яны таксама знаходзяцца пад аховай амерыканскага флага; і хаця непасрэдна над імі ён не развяваецца, яму яны абавязаны сваім узнікненнем і існаваннем. Гэта зародак аднаго з тых пасёлкаў, якія звычайна ўзнікаюць паблізу амерыканскіх ваенных пастоў, хутка развіваюцца і ў большасці выпадкаў становяцца маленькімі гарадкамі, а часам і вялікімі гарадамі.

      У цяперашні час насельніцтва пасёлка складаецца з маркітанта, на складзе якога захоўваюцца прыпасы, што не лічацца ў ваенным пайку; гаспадара гасцініцы і бара, які прыцягвае абібокаў сваімі палічкамі, застаўленымі гранёнымі бутэлькамі; кучкі прафесійных ігракоў, якія пры дапамозе фараона і монтэ чысцяць кішэні афіцэраў мясцовага гарнізона; двух дзясяткаў чарнавокіх сеньярыт сумніўнай рэпутацыі; такой жа колькасці паляўнічых, пагоншчыкаў, мустангераў і людзей без пэўных заняткаў, якія ў любой краіне, як правіла, сноўдацца каля ваенных лагераў.

      Дамы гэтага невялікага пасёлка размешчаны ў некаторым парадку. Відаць, усе яны – уласнасць аднаго прадпрымальніка. Яны стаяць вакол «плошчы», дзе замест ліхтароў і статуй тарчаць над вытаптанай травой высахлы ствол кіпарыса і некалькі кустоў.

      Ляона ў гэтым месцы – яшчэ амаль ручай; яна цячэ ззаду форта і пасёлка. Наперадзе рассцілаецца раўніна, пакрытая яркай ізумруднай зеленню і акрэсленая ўдалечыні больш цёмнай паласой лесу, дзе магутныя дубы, арэхавыя дрэвы і вязы змагаюцца за існаванне з калючымі кактусамі і са мноствам павойных і паўзучых раслін-паразітаў, амаль невядомых батаніку. На поўдзень і ўсход на беразе рэчкі раскіданы дамы. Гэта маёнткі плантатараў; некаторыя з іх адбудаваны нядаўна і не прэтэндуюць на які-небудзь стыль, другія больш вычварнай архітэктуры – відаць, ужо саліднага ўзросту. Адзін з іх асабліва звяртае на сябе ўвагу. Уявіце сабе вялікі будынак з плоскім дахам і зубчастым парапетам; яго белыя сцены рэзка вызначаюцца на зялёным фоне лесу, які абступае дом з трох бакоў. Гэта асьенда' Каса-дэль-Корва.

      Вы паварочваеце на поўнач, і перад вашымі вачамі нечакана вырастае адзінокая конусападобная гара; яна ўзвышаецца над раўнінай на некалькі сот футаў; ззаду яе ў туманнай далечыні вырысоўваецца ломаная лінія Гвадалупскіх гор – горнага хрыбта, які ўвенчвае высокае, амаль недаследаванае пласкагор’е Льяна-Эстакада.

      Паглядзіце вышэй, і вы ўбачыце неба – напаўсапфіравае, напаўбірузовае. Днём яно зусім сіняе, і толькі залаты шар сонца ззяе на ім. Ноччу яно ўсеяна зоркамі, нібы выкаванымі са светлай сталі; а выразна акрэслены дыск месяца здаецца тут зусім сярэбраным.

      Гляньце ўніз у той час, калі ўжо зніклі месяц і зоркі, калі ветрык, насычаны водарам кветак, дзьме з заліва Матагорда, налятае на зорны флаг і распроствае яго ў ранішнім святле, – гляньце, і вы ўбачыце карціну настолькі яркую і жывую,

Скачать книгу