Ланцуг (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 6

Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

клетку панельнага дома ў Вяснянцы…

      Вінярскі падумаў пра Жану. Не, і Жану шкада пакідаць тут. Шкада нават не столькі Жаны, колькі таго ўспаміну, што з ёю звязаны, – як яна, голая, выціралася ручніком у ванным пакоі, паставіўшы нагу на край ванны, нагнуўшыся…

      Часта бывае, асабліва на гарадскіх людных вуліцах, што пра каго падумаеш, таго хутка і сустрэнеш. I неяк інтуітыўна Вінярскі пачаў пазіраць на сустрэчных дзяўчат: вось прайшла з такімі ж доўгімі, прыгожымі нагамі, але белая, а Жана чарнявая… Вось дзве чарнявыя, і такія ж высокія, з такімі ж нагамі, але ў адной – тонкія вусны, другая – зусім маладая, відаць, школьніца; а ў Жаны вялікі рот, поўныя вусны, і менш дваццаці гадоў ніяк не дасі…

      Каля «Юбілейкі» ён спусціўся ў пераход, выйшаў на другім баку вуліцы, якраз на прыпынак, – і знянацку ўбачыў Жану. Яна сядала ў чырвоную «Мазду», каля якой стаялі мужчыны і курылі.

      Кроў кінулася яму ў галаву. Але разам з тым яго ахапіла цікаўнасць, жаданне паглядзець, што ж будзе далей, – нібы ён атрымаў магчымасць паглядзець у шчылінку ў пакой, дзе паслалі маладым пасля вяселля. Ён спыніўся сярод людзей на прыпынку і пачаў назіраць за машынаю. Мужчыны курылі, пазіралі на другі бок вуліцы. Хутка з пераходу выйшлі дзве тыя самыя чарнявыя і высокія, і адна, падобная на школьніцу, праходзячы каля Вінярскага, сказала рэзка:

      – Не магу, я так…

      I далей не пачулася, але разанула па вушах і па нервах. Дзяўчаты селі ў «Мазду», якая адразу ж крануўлася і паехала, мужчыны прайшлі трохі ўперад, дзе каля тратуара стаяла яшчэ адна новенькая машына.

      А ты не ведаў, што Жана – прастытутка, папытаў у сябе Вінярскі. Не, пакідаць яе тут нельга. Ён адпомсціць ёй. Калі ўсё наладзіцца, ён выпіша яе туды, да сябе, выкарыстае да апошняга, а тады проста выкіне на вуліцу, у яе родную стыхію…

      Пад’ехаў тралейбус, Вінярскі механічна зайшоў у яго і неўзабаве ўжо сыходзіў на сваім прыпынку, каля фінскай запраўкі. Дома ён скінуў плашч, але пераапранацца не стаў, не стаў і есці, нават не зайшоў на кухню. Сеў у сваім пакоі ў крэсла і выдаўжыў ногі. Пастукала матка, зайшла.

      Будзеш есці на кухні ці прынесці сюды?

      Не, прынясі лепш кавы.

      Што-небудзь здарылася?

      Нічога, толькі галава баліць.

      – Можа, не пі кавы? – яна падышла і пагладзіла сына па галаве, патрымала ў руцэ касу. Спытала проста так, ведаючы, што ён усё адно зробіць па-свойму.

      …Доўга сядзеў, піў каву і ўсё пра нешта думаў у той вечар Вінярскі.

      IV

      Назаўтра зноў з самай ночы ўсю раніцу ішоў дождж. Вінярскі, ужо адзін, стаяў каля адчыненай форткі ў кабінеце, курыў, пазіраў на мокрыя клёны, але сёння ў яго вачах ужо не было ўчарашняй нуды. Нешта зусім іншае свяцілася ў іх. Ён раптам заўважыў, што курыць і міжволі кратае пальцамі ніжні шпінгалет на раме, спалохаўся нечага і адышоў ад акна.

      Зрэшты,

Скачать книгу