Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 16
– Заўтра?!
Стах імгненна стаў сур’ёзны. Апусціў галаву, задумаўся. Потым сказаў: – Годы сваё бяруць, – яшчэ падумаў крыху і паўтарыў: – Усё цячэ, усё змяняецца… Ах, ты мая Ціша. – Малы… падарунка чакае.
– А я яго ў лазню, у парылку зваджу. – Куды яго ў парылку, сэрца лопне, ён жа малы!
Маці з Петрыкам селі піць гарбату. Дзядзька Стах быў зусім развезены і нязвыкла маўклівы. Потым ні з таго ні з сяго ўспомніў пра “кулака” – брата Стэфана, і ўзарваўся: – Ты сама бачыш, як я жыву! А ён?! – Бачу, бачу – багата жывеш.
– А ён хваліцца, што ў яго зямля! Ды ў яго, як у латыша – хрэн ды душа! – Паехалі, сынок…
Маці з Петрыкам ўжо сабраліся, апрануліся, стаялі з пустой сумкай у парозе, а Стах, хістаючыся, з Цішаю на руках, усё не мог супакоіцца, і паўтараў, што ў Стэфана “як у латыша”. Потым пусціў Цішу, пайшоў у пакой. Вярнуўся з гітараю ў руцэ.
– На! Табе падарунак. На дзень нараджэння. Будзеш скрыпачом. Лена некалі іграла…
У Петрыка сэрца зайшлося ад радасці. Ён і марыць не мог пра гітару! Гітара была хоць не новая, але ад таго здавалася яшчэ лепшай, як чытаная-перачытаная кніга здаецца лепшай, цікавейшай за новую. На двары, на вуліцы, і потым, калі стаялі на прыпынку, хаваючыся ад восеньскага ветру, маці ўсё не магла даць веры, што вось так, з адной гітараю, Стах іх адпусціў.
– Можа, калі мы на кухні сядзелі, паклаў табе ў кішэню? Каб мы не бачылі? Сюрпрыз каб зрабіць? Паглядзі, сынок, у кішэнях…
Разам абшукалі, абмацалі кішэні паліто. Пуста! Зрэшты, Пятрок не разумеў матчынай засмучонасці.
– Мама, – радасны, брынькаў на гітары, – чуеш, якія струны тугія? Мяне дзед Аўрам іграць навучыць, калі ў бабы вячоркі будуць…
– Ды якія вячоркі? – адказала маці, думаючы пра сваё. – Даўно ж ужо не збіраюцца. І баба, бачыш, як хварэе…
10
На другі дзень, ужо на сапраўдныя імяніны, маці выправіла сына да другога дзядзькі. О, туды Петрык пабег з радасцю! Ён любіў дзядзьку Стэфана больш, чым дзядзьку Стаха, і хоць маці наказвала яму прыглядацца да Стаха і ў яго вучыцца, як жыць, Петрык быў упэўнены, што прыглядацца і вучыцца трэба акурат у Стэфана.
Яму падабалася, як Стэфан зваў яго – нябож. Падабалася, што ён кажа не веласіпед, а “веламашына”, не прыпынак, а “аўтастаянка”, не аэрапорт, а “рапорт”, не запальнічка, а “машынка для здабывання агню”, не нажніцы, а “ножны”, не падстрыгчы, а “апратаць”… Падабалася, што ён верыць у Бога – ніколі не біў кабана, не перахрысціўшыся, і нават калі даваў папругі свайму Валіку, як той быў яшчэ малы, – таксама перад гэтым асяняў лоб крыжам. Цяпер Валік служыў у арміі, у Бірабіджане, прынамсі, адтуль прыходзілі лісты, але дзядзька Стэфан чамусьці быў