Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская страница 12

Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская

Скачать книгу

ў фірму да Алега прыязджалі кампаньёны або дзелавыя людзі, каб весці перамовы, ці проста завітвалі старыя знаёмыя, якіх Алег хацеў уразіць карцінай свайго цяперашняга дабрабыту, – а таму штораз узнікала патрэба штосьці зладзіць, – тут Светка аказвалася незаменнай. Ён ганарыўся яе эфектным тварам, станам, як у манекеншчыцы, дарагімі ўборамі і аздабленнямі, купленымі, праўда, за ягоныя грошы.

      Новая жонка зрабілася натуральнай і неад’емнай часткай тых нават не багатых, а шыкоўных інтэр’ераў, сярод якіх ён цяпер існаваў. Па першым часе Алег літаральна шалеў ад яе, калі заставаліся адны ў спальні. Светкінай сексапільнасці хапала на тое, каб задаволіць самыя смелыя яго жаданні.

      Займеўшы другога мужа, жанчына не збіралася нічога мяняць ва ўласных звычках і схільнасцях. Лічыла, што павінна сачыць за сабой і выглядаць на ўсе сто. I таму ўвесь яе вольны час займалі цырульні, SPA-салоны, касметычкі, масаж.

      Але, напэўна, і развялася Светка з першым мужам не выпадкова. I за знешнім выглядам цяпер сачыла не для аднаго Алега. Калі аднойчы ён вярнуўся з камандзіроўкі, падначаленыя пачалі паглядаць на яго з лёгкай насмешкай і шушукаліся за спінай. У вочы сказаць баяліся, шэф усё-такі. Раз’яраны, яшчэ выганіць! Бліжэйшы сябра намякнуў, Алег зразумеў, што тут і да чаго, і паспрабаваў спачатку словам, а потым і сілай супакоіць жонку. Але што твая сіла ці твае долары супраць прыроды і самага магутнага інстынкту? Нішто! Нуль! Дый што ён можа ад яе патрабаваць? Хіба сам святы? Але хоць бы прыстойнасць на людзях захоўвала!

* * *

      Пакуль была жывая Свеціна маці, дык яна, бабуля, займалася Волечкай, сваёй адзінай унучкай, у думках кляла апошнімі словамі дачку, якая пераняла «лепшыя» рысы ад свайго бацькі, а яе мужа, – той усё жыццё па чужых бабах бегаў. Калі ж цешча памерла, і Волечка, ціхая маўклівая дзяўчынка, зрабілася ці не сіратой пры жывой маці, Алегу чамусьці стала шкада яе. Бо ён таксама быў адзін у гэтай сям’і. Смешна, вядома! Сваім сынам не надта хацеў займацца, дый часу тады не было, а цяпер чужою дачкой – мусіць. Калі Алег з’язджаў у камандзіроўку па справах фірмы, ён часам прасіў сваю маці прыглядзець за Волечкай – зварыць абед, забраць са школы. Калі нікуды не з’язджаў, гатаваў для Волечкі і сябе. Светка ніколі дома не сядзела, усё недзе лётала. Казала, што па рабоце, але хіба праверыш?.. Так ці прыкладна так думаў Алег, седзячы на кухні былой кватэры насупраць былой жонкі.

      «Ну, што? Спытаць, як яго новая дачушка пажывае? Ці ўсётакі не сыпаць соль на раны? – вагалася Надзя. – Вось табе і багацей! Хто цяпер яму пазайздросціць? Улез дык улез! Сам, відаць, не рады. Злыя языкі пляткараць, што Света рэгулярна карыстаецца крэм-пудрай, каб замазваць сінякі, якія застаюцца пасля Алегавага навучання. А-а, не буду лепей чапаць. Што яму рабіць? Трэцюю ісці шукаць ці што?»

      Алег уважліва паглядзеў на былую жонку:

      – Слухай, а ў цябе хто-небудзь ёсць?

      «Яшчэ адзін аргумент за тое, што там не проста кепска, а зусім кепска. Па-мойму, ён ужо гатовы выкінуць белы сцяг! Але нашто ён мне патрэбен? Успомніў, калі жыццё прыціснула? Адтуль гатовы збегчы, толькі

Скачать книгу