Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская страница 34
Якімі рознымі выглядалі бацькі! Зух, прыгажун і гуляка, бацька часцей успрымаўся як герой. А маці, заўсёды прывязаная да дому і дзяцей, іх вечных хвароб і праблем, побач з ім на людзях выглядала Папялушкай, разгубленай і крыху недарэчнай, якая трапіла на баль, але перад тым чамусьці забылася пераапрануцца. Бацька здаваўся пераможцам, а маці зусім пазбаўленай свецкага бляску.
Два розныя стылі паводзін, два розныя стаўленні да жыцця… I дарослы, Мікола мусіў трымацца нейкай адной лініі – ці бацькавай, ці матчынай. Ён спачуваў маці, ён любіў яе, але яго мужчынская сутнасць не магла пагадзіцца з тым, што ён не-герой і не-пераможца. I непрыкметна для сябе выбраў бацькавы каштоўнасці.
Мікола не думаў, што пасля шматлікіх прыгод і сустрэч бацька ўсё адно вяртаўся да жонкі Веры, якая ўспрымалася як надзейная прыстань у бурлівым жыццёвым моры. Калі маці пачала цяжка хварэць, а потым і памерла, Мікола доўга не мог зразумець, чаму бацька адразу неяк абмяк і пастарэў. Сын не здагадваўся, што менавіта матчына захапленне рабіла з бацькі героя, якім ён здаваўся Колю.
Сам ён рана даведаўся пра таямніцу ўзаемаадносін мужчыны і жанчыны, але нельга сказаць, што тое веданне зрабіла яго шчаслівым. «I гэта – усё?.. – збянтэжана думаў ён. – Гэта ўслаўляюць паэты натхнёнымі вершамі?..»
Стан закаханасці аказаўся больш хвалюючым за само каханне. Жыццё, нават у такой далікатнай сферы, яшчэ раз пацвердзіла Міколу яго тэорыю, што вобраз заўсёды ярчэй за рэчаіснасць і жыццёвы грунт, на аснове якога ўзнікае. Бо вобраз расквечаны фантазіяй, у ім ты вольны. Міколу часам здавалася, што бясконцая змена захапленняў, якая адбывалася ў яго жыцці,– усяго толькі пошук ідэалу. А грубае, матэрыяльнае судакрананне з ім пазбаўляе ідэал узвышаных якасцей.
Напэўна, калі Бог шчодра адорвае адным, дык другое забірае. Каб не лётаў надта высока, каб не апанавала гардыня. Мікола без асаблівых намаганняў (ці мо сябрам так толькі здавалася?) браў тыя прафесійныя бар’еры, на пераадоленне якіх іншыя марнавалі ўсё жыццё. Ён меў рэдкі дар каларыста. Яго творы з ахвотай набывалі замежныя галерэі і асобныя калекцыянеры. Яго называлі гонарам нацыянальнай жывапіснай школы. Але асабістае жыццё пасля той, не дужа ўдалай жаніцьбы, так і не склалася.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.