Бювар (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў страница 3
«Memory of the garden at Etten» («Успамін пра Этанскі сад»). Чамусьці ягоны рускі варыянт або адпаведнік гучыць як «Арльские дамы»!
«The red vineyard: Montmajour» («Чырвоны вінаграднік: Монмажур») – «Красные виноградники в Арле»! Хаця ў ангельскім варыянце Арлем і не пахне, а Монмажур – гэта абацтва ў навакольлях горада!
«Portrait of doctor Felix Rey» – «Портрет доктора Рея». Хопіць з французішкі адно толькі прозьвішча, замнога гонару падаваць яшчэ і імя?!
«Bushes» – «Куст». Вынікае, што еўрапейцам і ўсім англамоўным Ван Гог напісаў кусты бэзу, а рускамоўным еўразійцам ці азіёпцам – адзін (!) куст?!
«The prison court-yard» («Турэмны двор») – «Прогулка заключенных». Мабыць, ёсьць нейкая злавесная заканамернасьць у тым, што адно з самых змрочных палотнаў мастака захоўваецца ў краіне крыміналу, зон і астрогаў.
«Cottages with thatched roofs» («Хаціны з саламянымі дахамі») чамусьці зрабіліся проста «Хижинами»!
Зразумела, што палотны часам маюць варыянты назваў, але што папярэдняя, што наступная («Landscape with carriage and train» – «Краявід з кібіткай і цягніком» – «Пейзаж в Овере после дождя»!) – як кажуць, no comment! без каментарыяў!
І ўсё ж, нягледзячы на тагачасныя ідэалагічныя штампы, прыкрыя хібы ў рускамоўным тэксьце і жаданьне аўтаркі ўступнага артыкула штучна драматызаваць лёс мастака, альбом у зжаўцелай ад часу супервокладцы, набыты колісь са стыпендыі, вельмі дарагі мне. А адзін з маіх даўніх, студэнцкіх нацюрмортаў так і называецца – «Нацюрморт з альбомам Ван Гога». І яшчэ адно. Альбом гэты нагадвае пра тое, што на свае вочы бачыў у музейных залах рэпрадуцыраваныя ў ім творы, і калі сустракаю рэпрадукцыі з гэтых палотнаў у іншых выданьнях, дык мімаволі прыязна пасьміхаюся, вітаю іх як даўніх знаёмцаў.
Тым самым часам набыў я і польскае выданьне «Krajobraz z tęczą. Sylwetki artystów od Fidiasza do Picassa» – «Краявід з вясёлкаю. Вобразы мастакоў ад Фідзія да Пікаса». Як вынікае з назвы, пададзены ў тым альбоме шэраг нарысаў Анны Клубуўны пра найславутых мастакоў сьвету. Адным з іх стаўся матэрыял пра Ван Гога «Сейбіты і жнеяры». Дзівіла, праўда, і тое, што асноўны акцэнт аўтарка зрабіла на галандскім перыядзе творчасьці мастака.
Чорна-белыя рэпрадукцыі з жывапісных палотнаў выклікалі ў тым альбоме пэўную непаразумеласьць. Затое малюнкі былі здрукаваныя надзіва выразна: польскія паліграфісты навучыліся на той час друкаваць найскладанейшую фарбу – так званую глыбокую чорную. Гэта значыць, што ў іх – як на плакатах, так і ў перыдычных выданьнях, у кнігах, у выданьнях па мастацтву – чорны тон уражваў, бо быў не больш-меньш насычаным шэрым, а папраўдзе чорным. Чорным, нібыта касьмічныя чорныя дзіркі!
Куды больш грунтоўным – у цьвёрдай вокладцы, на дзьве сотні